Галоўная

Галоўная Навіны

«Жыццё без наркотыкаў – твой выбар!»

17-04-01

12 красавіка ў рамках тыдня здароўя ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол “Жыццё без наркотыкаў – твой выбар!”, асноўнымі ўдзельнікамі якога сталі актывісты факультэтаў і старасты акадэмічных груп.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В., нагадаўшы студэнтам пра актуальнасць праблемы распаўсюджвання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяродку на сённяшні час і пра небяспеку, якую яны нясуць.

Падрабязней...

Размеркаванне выпускнікоў 2017 года

 

11 красавіка 2017 года ў вну адбылося размеркаванне выпускнікоў.

Гэты год мае свае асаблівасці – са сцен універсітэта выйдуць два выпускі. Выпуск складае – 702 чалавекі, з іх: 5 год навучання – 366 чалавек, 4 гады навучання – 302 чалавекі, магістратура – 34 чалавекі.

Падрабязней...

Дзень адкрытых дзвярэй

11-04--1

8 красавіка 2017 г. у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй. Мерапрыемства наведала каля 140 навучэнцаў 10–11 класаў гімназій, сярэдніх школ, каледжаў Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў рэспублікі, а таксама настаўнікі, бацькі выпускнікоў. Для гасцей былі арганізаваны выставы навуковых распрацовак выкладчыкаў і студэнтаў, творчых работ студэнтаў па тэхнічнай творчасці, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, экскурсія ў Музей этнаграфічнай культуры Палескага краю і гісторыі ўніверсітэта, канцэртная праграма.

Падрабязней...

Выбар моладзі – быць здаровым!

30 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс агітацыйных брыгад па прапагандзе здаровага ладу жыцця “Выбар моладзі – быць здаровым!”.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел 5 студэнцкіх каманд – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў. Усе каманды паказалі яскравыя выступленні і прадставілі свой пункт гледжання на прафілактыку шкодных звычак, сваё бачанне свабоды ад залежнасцей, свае ўяўленні аб важнасці здаровага ладу жыцця, а галоўнае – прадэманстравалі, што жыццё без цыгарэт, алкаголю і наркотыкаў з’яўляецца больш паўнацэнным і перспектыўным.

 

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

 

25.03.2017 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося мерапрыемства ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. Навучэнцы 9–11 класаў гімназіі, СШ №№ 5, 8 г. Мазыра, школ №№ 1, 3, 5, 6 г. Калінкавічы, СШ № 3 г. Нароўлі наведалі музей універсітэта, дзе супрацоўнік музея С.У. Кунгер азнаёміла іх з гісторыяй УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, этнаграфічнай культурай Палескага краю.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя