«Жыццё без наркотыкаў – твой выбар!»

«Жыццё без наркотыкаў – твой выбар!»

17-04-01

12 красавіка ў рамках тыдня здароўя ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол “Жыццё без наркотыкаў – твой выбар!”, асноўнымі ўдзельнікамі якога сталі актывісты факультэтаў і старасты акадэмічных груп.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В., нагадаўшы студэнтам пра актуальнасць праблемы распаўсюджвання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяродку на сённяшні час і пра небяспеку, якую яны нясуць.

Пра негатыўныя вынікі выкарыстання псіхаактыўных сродкаў для арганізму і псіхікі маладога чалавека расказала Мосіна В.В., загадчык дыспансернага аддзялення Мазырскага псіханеўралагічнага дыспансера, падкрэсліўшы, што нават аднаразовае выкарыстанне наркотыку можа прывесці да адмоўных вынікаў. Таксама звярнула ўвагу на тое, што да асноўных праблем нарказалежных адносяцца адсутнасць станоўчых эмоцый і абыякавасць да ўласнага здароўя.

Статыстычныя дадзеныя аб выяўленых нарказалежных грамадзянах, а таксама прафілактычныя меры, якія выкарыстоўваюцца для зніжэння распаўсюджвання наркаманіі ў нашым горадзе, асвятліла фельдшар-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Мазырскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Казлоўская Л.М.

Начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гушляк П.М. азнаёміў студэнтаў з нормамі крымінальнага заканадаўства, адзначыўшы, што з кожным годам у Рэспубліцы Беларусь становяцца больш жорсткімі меры адказнасці за незаконны зварот наркатычных сродкаў і іх аналагаў. Расказаў аб адказнасці за распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў у сетцы-інтэрнэт, рэкамендуючы студэнтам быць больш уважлівымі да інфармацыі, якая размяшчаецца ў сацыяльных сетках.

Сустрэча прайшла ў атмасферы актыўных зносінаў і абмеркавання, усе ўдзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы ад спецыялістаў.

 

Дадатковая інфармацыя