Універсітэцкая субота

Універсітэцкая субота

25.03.2017 ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбылося мерапрыемства ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. Навучэнцы 9–11 класаў гімназіі, СШ №№ 5, 8 г. Мазыра, школ №№ 1, 3, 5, 6 г. Калінкавічы, СШ № 3 г. Нароўлі наведалі музей універсітэта, дзе супрацоўнік музея С.У. Кунгер азнаёміла іх з гісторыяй УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, этнаграфічнай культурай Палескага краю.

Дацэнт кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі Э.Я. Грачаннікаў праінфармаваў школьнікаў аб асаблівасцях выканання тэставых заданняў па фізіцы, правёў кансультацыю па асобных раздзелах прадмета, азнаёміў навучэнцаў з навуковымі дасягненнямі вучоных-фізікаў УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Усяго мерапрыемства наведала 59 навучэнцаў і настаўнікаў.

Дадатковая інфармацыя