Галоўная

Галоўная Навіны

Філалагічны факультэт – за здаровы лад жыцця!

20-03--1

 

16 сакавіка ў рамках універсітэцкага праекта “Здаровы лад жыцця – тваё здароўе і поспех заўтра!” для студэнтаў-першакурснікаў філалагічнага факультэта было праведзена прафілактычнае мерапрыемства.

Студэнты-валанцёры прысвяцілі сваё выступленне прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы такіх негатыўных і распаўсюджаных у маладзёжным асяродку з’яў, як курэнне тытуню, алкагалізм і наркаманія.

Падрабязней...

Універсітэцкія суботы на тэхнолага-біялагічным факультэце

17-1

 

На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да рэспубліканскага праекта “Універсітэцкія суботы”.

Удзельнікі праекта падрыхтавалі навукова-папулярныя лекцыі, тэматычныя майстар-класы, лабараторны практыкум і выставу творчых работ студэнтаў.

Больш за 60 старшакласнікаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў школ Мазырскага, Калінкавіцкага і Нараўлянскага раёнаў Гомельскай вобласці наведалі ў гэты дзень тэхнолага-біялагічны факультэт.

Падрабязней...

Круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”

17-03-4

У Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна 15 сакавіка 2017 года адбыўся круглы стол “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней...

Абмен вопытам паміж Мазырскім і Яраслаўскім педагагічнымі ўніверсітэтамі

16-03-116-03-0

З 13 па 15 сакавіка 2017 года на кафедры методыкі тэхналагічнай адукацыі тэхнолага-біялагічнага факультэта ажыццяўляўся абмен вопытам у рамках міжнароднага дагавору аб навуковым супрацоўніцтве Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна з Яраслаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя К.Д. Ушынскага.

 

Падрабязней...

«Містэр універсітэт – 2017»

14-03-019 сакавіка ва ўніверсітэце ўпершыню адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містэр універсітэт – 2017”. Самыя таленавітыя юнакі ўніверсітэта прынялі ўдзел у неверагодным шоу і змагаліся за званне лепшага з лепшых! 5 таленавітых і артыстычных джэнтльменаў, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў універсітэта, выйшлі на публіку і паказалі ўсе свае здольнасці ў барацьбе за тытул “Містэр універсітэт – 2017”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя