Абмен вопытам паміж Мазырскім і Яраслаўскім педагагічнымі ўніверсітэтамі

Абмен вопытам паміж Мазырскім і Яраслаўскім педагагічнымі ўніверсітэтамі

У рамках навуковай работы на тэму “Метадычнае забеспячэнне прафесійнай арыентацыі школьнікаў” даследчык Екацярына Аляксееўна Сяргейчык пад навуковым кіраўніцтвам Льва Мікалаевіча Сярэбраннікава, доктара педагагічных навук, прафесара кафедры дадатковай і тэхналагічнай адукацыі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага, вывучыла вучэбна-метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу для падрыхтоўкі будучых настаўнікаў тэхнічнай і абслугоўваючай працы, азнаёмілася з матэрыяльнай базай вучэбных лабараторый па апрацоўцы драўніны і металаў, тэхнічнай і мастацкай творчасці, тэхналогіі швейнай вытворчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама правяла аналітычныя гутаркі прафарыентацыйнага характару і арганізавала работу фокус-групы з выпускнікамі 2017 года.

У прыватнасці пры параўнальным аналізе розных аспектаў працэсу падрыхтоўкі будучых настаўнікаў працоўнага навучання (тэхнічнай працы, студэнтаў дзённага аддзялення 5 курса) у Рэспубліцы Беларусь і настаўнікаў тэхналогіі (студэнтаў дзённага аддзялення 4 курса) у Расіі да прафесійнай дзейнасці вывучаліся пытанні, якія адносяцца да патрэбнасна-матывацыйнай сферы будучых выкладчыкаў, іх прафесійна-педагагічнай накіраванасці на работу ў сістэме адукацыі, дастатковым узроўні тэарэтычных ведаў і сфарміраванасці практычных уменняў па спецыяльных дысцыплінах (тэхналогія апрацоўкі драўніны, тэхналогія апрацоўкі металаў, методыка выкладання тэхнічнай працы, тэхнічная творчасць і тэхналогія мастацкай апрацоўкі матэрыялаў).

  

Па выніках зробленай работы і параўнальнага аналізу Екацярына Аляксееўна Сяргейчык адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі, а таксама прафесійнай арыентацыі і самавызначэння будучых настаўнікаў тэхнічнай і абслугоўваючай працы, якія вельмі запатрабаваныя ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі і абсалютна не маюць праблем з працаўладкаваннем у Рэспубліцы Беларусь.

 
 

Дадатковая інфармацыя