Галоўная

Галоўная Навіны

«Месца сустрэчы – Беларусь»

      28 лютага 2017 года на базе інтэрната № 1 адбыўся студэнцкі Фестываль нацыянальных культур “Месца сустрэчы – Беларусь”.

У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных народаў: рускія і ўкраінцы, беларусы і туркмены, узбекі і пакістанцы. Парадам нацыянальных касцюмаў адкрылася вечарына Фестывалю, студэнткамі з Туркменістана было праведзена дэфіле.

 

Падрабязней...

Круглы стол «Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і»

“Дзевяць дзясятых нашага шчасця
залежыць ад здароўя”

Артур Шапэнгаўэр

2 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся круглы стол “Здаровы лад жыцця – аснова шчаслівай сям’і”, на якім прысутнічалі прадстаўнікі студэнцкага самакіравання, актыў інтэрнатаў і факультэтаў.

 

Падрабязней...

Акцыя «МДПУ супраць наркотыкаў»

01-03-31

1 сакавіка аб’яўлена Міжнародным днём барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. У гэты дзень на вялікім перапынку адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя “МДПУ супраць наркотыкаў”, накіраваная на прафілактыку ўжывання наркатычных сродкаў у маладзёжным асяродку, актыўны ўдзел у якой прынялі ўсе факультэты.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

01-03-22

25 лютага 2017 г. кафедрай нямецкай мовы і методыкі выкладання замежных моў было арганізавана і праведзена планавае мерапрыемства “Дзень адкрытых дзвярэй” у рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 30 чалавек. Гэта былі навучэнцы ДУА “СШ № 5 г. Мазыра”, ДУА “СШ № 12 г. Мазыра”, ДУА “СШ №16 г. Мазыра”, ДУА “Асавецкая сярэдняя школа”, ДУА “Варатынская сярэдняя школа”, ДУА “Скрыгалаўская сярэдняя школа”, настаўнікі і бацькі.

 

Падрабязней...

23 лютага – свята для ўсіх мужчын!

01-03-0123 лютага 2017 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і знамянальнай даце – Дню заснавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Пятровіча Шамякіна.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя