23 лютага – свята для ўсіх мужчын!

23 лютага – свята для ўсіх мужчын!

01-03-01

23 лютага 2017 года ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і знамянальнай даце – Дню заснавання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Івана Пятровіча Шамякіна.

Павіншаваць калектыў на сцэну быў запрошаны рэктар універсітэта, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, доктар біялагічных навук, прафесар Валянцін Васільевіч Валетаў. У гэты значны і ўрачысты дзень віншаванні і ўдзячнасць Валянцін Васільевіч адрасаваў тым, хто абараняў, абараняе і будзе абараняць Айчыну, хто верна служыць агульнай справе, памнажае прафесійныя дасягненні нашай навучальнай установы і краіны ў цэлым. Тым, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы і прафесійна выконвае работу, накіраваную на росквіт нашай краіны.

23 лютага не толькі Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, не толькі Дзень заснавання ўніверсітэта, але і Дзень нараджэння нашага кіраўніка, Валянціна Васільевіча Валетава. Ад усяго калектыву ўніверсітэта рэктара павіншавалі старшыня прафкама работнікаў універсітэта Фёдар Адамавіч Гаруля і сакратар першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі” Таццяна Уладзіміраўна Процка.

01-03-1901-03-2001-03-21

01-03-18Ва ўрачыстай абстаноўцы была ўручана ўдзячнасць ад Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Савенка Уладзіміру Сямёнавічу, загадчыку кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі за навуковую дзейнасць.

 01-03-05

Упэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у добрых справах і пачынаннях пажадала ўсім прысутным Вольга Рыгораўна Арцёменка, намеснік старшыні савета ветэранаў.

 

 

 
01-03-02 01-03-17 01-03-16
01-03-15 01-03-14 01-03-13
01-03-12 01-03-11 01-03-10
01-03-09 01-03-08 01-03-07
01-03-06 01-03-04 01-03-03
 
 
 
 
 

Дадатковая інфармацыя