«Месца сустрэчы – Беларусь»

«Месца сустрэчы – Беларусь»

       28 лютага 2017 года на базе інтэрната № 1 адбыўся студэнцкі Фестываль нацыянальных культур “Месца сустрэчы – Беларусь”.

У фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных народаў: рускія і ўкраінцы, беларусы і туркмены, узбекі і пакістанцы. Парадам нацыянальных касцюмаў адкрылася вечарына Фестывалю, студэнткамі з Туркменістана было праведзена дэфіле.

У ходзе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі пазнаёмілі прысутных з культурай сваёй краіны, нацыянальнай кухняй. Студэнтамі з Пакістана і Туркменістана былі зроблены прэзентацыі аб гісторыі іх дзяржаў. Прагучалі нацыянальныя мелодыі і песні на ўкраінскай, беларускай мовах, былі выкананы рускі танец “Барыня” і туркменская “Лезгінка”, якія мелі вялікі поспех у гледачоў, што сустракалі нумары бурнымі і працяглымі апладысментамі. Беларускія студэнты здзівілі прысутных сваімі нацыянальнымі стравамі.

Завяршыўся святочны вечар сяброўскім чаяваннем, дзе ўсе змаглі паспрабаваць нацыянальныя стравы ўласнага прыгатавання і паўдзельнічаць у трэнінгу па міжкультурнай адаптацыі “Дыялог культур. Чайная цырымонія”.

Мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мы ўсе розныя, але нас аб’ядноўвае жаданне жыць і вучыцца ў Беларусі!”

Дадатковая інфармацыя