Галоўная

Галоўная Навіны

Экскурсія ў эколага-культурны цэнтр

10-02--1

      8 лютага 2017 года педагогамі-арганізатарамі цэнтра культурнай дзейнасці студэнцкай моладзі была арганізавана экскурсія ў эколага-культурны цэнтр для замежных студэнтаў. Мэта мерапрыемства – далучэнне замежных студэнтаў да грамадскага і культурнага жыцця ўніверсітэта, іх знаёмства з культурнымі набыткамі, гістарычнай спадчынай Рэспублікі Беларусь, экалагічнае выхаванне студэнцкай моладзі. 

Падрабязней...

Сустрэча пакаленняў вучоных

10-02-07

9 лютага 2017 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася сустрэча вядучых вучоных Беларусі з маладзёжным актывам РГА “Белая Русь” з ліку студэнтаў выпускных курсаў краіны, схільных да навуковай работы.

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася дэманстрацыя значнасці навукі для развіцця грамадства, павышэнне статусу прафесіі вучонага, заахвочванне да навуковай дзейнасці моладзі.

Падрабязней...

Выбары Прэзідэнта Туркменістана

10-02-1

Значнай падзеяй у жыцці студэнтаў з Туркменістана, якія навучаюцца ў нашым універсітэце, стаў удзел у датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Туркменістана.

07 лютага 2017 года Пасольствам Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь была арганізавана работа выбарчай пляцоўкі.

У галасаванні прынялі ўдзел усе туркменскія студэнты нашага ўніверсітэта, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

 

Адораная моладзь – “залаты запас” Рэспублікі Беларусь

08-02-0

Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі з’яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці, паколькі набыткі народа вызначаюцца яго творчым патэнцыялам.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года з мэтай фінансавання мерапрыемстваў, накіраваных на стымуляванне інтэлектуальна-творчай дзейнасці моладзі ў галіне адукацыі і навукі.

Падрабязней...

Віншуем!

Віншуем з Перамогай актыў студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, які заняў ІІІ месца ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшую групу ў сацыяльных сетках сярод устаноў вышэйшай адукацыі ў намінацыі “Лепшая група студэнцкай арганізацыі ўстановы вышэйшай адукацыі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце»”.

 
 

Дадатковая інфармацыя