Галоўная

Галоўная Навіны

Міжнароднае супрацоўніцтва: Рэспубліка Беларусь – Нідэрланды

23-02-13

20 лютага 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася рабочая сустрэча рэктарата ўніверсітэта з прадстаўнікамі Фонду дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (Нідэрланды). Дадзены Фонд ужо 23 гады працуе з дзецьмі з Гомельскай вобласці, рэалізуючы разнастайныя праграмы падтрымкі і рэабілітацыі. З дзейнасцю Фонду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце  http://www.kinderhulp-tsjernobylramp.nl.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

20-02-31

18.02.2017 у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна ў рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” адбылося мерапрыемства “Час спорту”, арганізаванае факультэтам фізічнай культуры. Навучэнцы сярэдніх школ г. Мазыра азнаёміліся са спартыўнымі дасягненнямі факультэта. Студэнты правялі майстар-класы па бадмінтоне, футболе, настольным тэнісе.

 

 

Падрабязней...

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на выставе навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

17-02-1Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на чале з рэктарам, доктарам біялагічных навук, прафесарам Валетавым В.В. 14.02.2017 – 15.02.2017 прымала ўдзел у выставе навуковых дасягненняў сістэмы адукацыі, арганізаванай у рамках калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На выставе былі прадстаўлены навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя адукацыйныя рэсурсы, дэманстраваліся навукова-даследчыя распрацоўкі і тэхналогіі ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Падрабязней...

Сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ Мазырскага РАУС

      10 лютага на базе інтэрната № 3 адбылася сустрэча замежных студэнтаў з супрацоўнікам ДАІ Мазырскага РАУС Быкавай Вікторыяй Сяргееўнай.

На сустрэчы былі разгледжаны пытанні выканання правілаў дарожнага руху, тыповыя памылкі, у выніку якіх людзі трапляюць у ДТЗ, а таксама пытанні адміністратыўнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага была нададзена пытанням нашэння флікераў.

Флікеры – гэта вырабы для дзяцей і дарослых у выглядзе нашывак, шаўронаў альбо падвесак для нашэння ў вячэрні і начны час для зніжэння выпадкаў наезду на пешаходаў.

Падрабязней...

Віншуем студэнтаў-лёгкаатлетаў!

10–11 лютага 2017 г. у Мінску ў лёгкаатлетычным манежы БДУФК адбыўся Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.

У спаборніцтвах прыняло ўдзел каля 200 спартсменаў. Каманда Гомельскай вобласці заняла 3 месца.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя