Міжнароднае супрацоўніцтва: Рэспубліка Беларусь – Нідэрланды

Міжнароднае супрацоўніцтва: Рэспубліка Беларусь – Нідэрланды

23-02-13

20 лютага 2017 года ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбылася рабочая сустрэча рэктарата ўніверсітэта з прадстаўнікамі Фонду дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС (Нідэрланды). Дадзены Фонд ужо 23 гады працуе з дзецьмі з Гомельскай вобласці, рэалізуючы разнастайныя праграмы падтрымкі і рэабілітацыі. З дзейнасцю Фонду можна азнаёміцца на афіцыйным сайце  http://www.kinderhulp-tsjernobylramp.nl.

З нашым універсітэтам Фонд супрацоўнічае ўжо некалькі гадоў, прадастаўляючы магчымасць студэнтам спецыяльнасці “Замежныя мовы (з указаннем моў)” ажыццяўляць моўную практыку. Дзякуючы дзейнасці фонду рэалізуецца адукацыйны праект са школай Нордзік (г. Алмела, Нідэрланды). Госці ўніверсітэта Херард Хюльсеге, Марцін Весельс, Каралін дэ Ёнг – былі азнаёмлены з гісторыяй і вучэбна-метадычнай базай універсітэта, культурнымі і адукацыйнымі традыцыямі.

Рэктар універсітэта прафесар В.В. Валетаў асабіста падзякаваў старшыні Фонду Херарду Хюльсеге і яго супрацоўнікам за аказаную каштоўную дапамогу дзецям Гомельскай вобласці, за выніковую дзейнасць у падтрымцы і развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Нідэрландамі. Валянцін Васільевіч  адзначыў асаблівую ролю ўніверсітэта па забеспячэнні высокакваліфікаванымі педагагічнымі кадрамі тэрыторыі Гомельшчыны, якая адраджаецца пасля аварыі на ЧАЭС. У ходзе дзелавой размовы былі пазначаны далейшыя праграмы і накірункі ўзаемадзеяння, арыентаваныя пераважна на рэалізацыю ідэй інклюзіўнай адукацыі.

23-02-07 23-02-08 23-02-09
23-02-10 23-02-12 23-02-11

Загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі Т.У. Паліева 

Дадатковая інфармацыя