УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на выставе навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на выставе навуковых распрацовак устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі

Дэлегацыя УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на чале з рэктарам, доктарам біялагічных навук, прафесарам Валетавым В.В. 14.02.2017 – 15.02.2017 прымала ўдзел у выставе навуковых дасягненняў сістэмы адукацыі, арганізаванай у рамках калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. На выставе былі прадстаўлены навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, сучасныя вучэбна-метадычныя комплексы, электронныя адукацыйныя рэсурсы, дэманстраваліся навукова-даследчыя распрацоўкі і тэхналогіі ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Навуковы і інавацыйны патэнцыял УА МДПУ імя І.П. Шамякіна быў прадстаўлены шасцю дакладамі:

– падрыхтоўка і перападрыхтоўка педагогаў і кіраўнікоў адукацыі ў асяродку разнастайнасці;

– этнакультурныя асновы маральна-духоўнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь;

– педагагічная і гісторыка-культурная спадчына Палескага рэгіёна;

– фарміраванне функцыянальнай граматнасці ў старшакласнікаў з інтэлектуальнай недастатковасцю;

– кампетэнтнасны цэнтр інклюзіўнай адукацыі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”;

– спартыўна-педагагічная падрыхтоўка настаўнікаў фізічнай культуры, трэнераў і спартсменаў.

Даклады суправаджаліся дэманстрацыяй мультымедыйных прэзентацый, апублікаваных навукова-метадычных работ выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў універсітэта. У рамках экспазіцыі былі прадстаўлены распрацоўкі ўніверсітэта ў галіне духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, вынікі творчых і спартыўных дасягненняў.

Дадатковая інфармацыя