Галоўная

Галоўная Навіны

Універсітэцкая субота на філалагічным факультэце

 

4 сакавіка 2017 г. кафедрай англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў філалагічнага факультэта ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” было арганізавана і праведзена планавае мерапрыемства «Welcome to the Department of Foreign Languages у рамках прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы”. У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 40 чалавек. Гэта навучэнцы СШ №№ 1, 5, 8, 9, 15, 16 г. Мазыра, Козенскай сярэдняй школы Мазырскага раёна, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, настаўнікі і бацькі.

Падрабязней...

Латышаў Кірыл – лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама

09-03-01

 

Традыцыя матэрыяльна заахвочваць таленавітую моладзь з’явілася ў 2005 годзе. Сур’ёзны адбор праходзяць самыя актыўныя, творчыя і інтэлектуальныя маладыя людзі.

1 сакавіка 2017 года на пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўшаноўвалі шасцярых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.

Падрабязней...

Віншуем!


 Каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла 1 месца ў гарадскіх спаборніцтвах па баскетболе сярод навучальных устаноў.

Падрабязней...

Студэнцкая навука – школе

22 лютага 2017 года адбылася сустрэча ўдзельнікаў СНДЛ “Гістарычная рэканструкцыя” (кіраўнік – ст. выкл. Брэль А.Г.), загадчыка кафедры гісторыі і МВГ Сымановіч Т.М. з навучэнцамі класаў гістарычнага профілю СШ № 7 г. Мазыра.

Падрабязней...

УА МДПУ імя І.П. Шамякіна чакае абітурыентаў

03-03--128.02.2017 у ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Мазыра” і 02.03.2017 у ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Мазыра” адбыліся сходы бацькоў выпускных класаў. Загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, адказны сакратар прыёмнай камісіі Т.У. Паліева выступіла з інфармацыяй аб асаблівасцях уступнай кампаніі 2017 года.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя