Латышаў Кірыл – лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама

Латышаў Кірыл – лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама


09-03-01

Традыцыя матэрыяльна заахвочваць таленавітую моладзь з’явілася ў 2005 годзе. Сур’ёзны адбор праходзяць самыя актыўныя, творчыя і інтэлектуальныя маладыя людзі.

1 сакавіка 2017 года на пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама ўшаноўвалі шасцярых студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Гомельскай вобласці, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці.

Сярод лаўрэатаў – Латышаў Кірыл, студэнт філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта. Віншуем Кірыла з атрыманнем прэміі Гомельскага аблвыканкама!

 

 

09-03-0209-03-03

Дадатковая інфармацыя