ХVII Міжнародная выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі

ХVII Міжнародная выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі

29-04-1

З 27 па 29 красавіка наш універсітэт прымаў удзел у ХVII Міжнароднай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі на тэму “Правільны прафесійны выбар – упэўненая будучыня маладога пакалення”.

Па выніках выставы УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені “За добрую арганізацыю прафарыентацыйнай дзейнасці і якаснае прадстаўленне педагагічнага вопыту”.

На форуме вакол экспазіцыі МДПУ імя І.П. Шамякіна была арганізавана актыўная прафарыентацыйная дзейнасць. Студэнтамі нашага ўніверсітэта былі праведзены майстар-класы, выкананы музычныя нумары і прэзентаваны творчыя праекты.

Яркай падзеяй форума была прысутнасць Міністра адукацыі Карпенка І.В., які пажадаў творчых поспехаў усім удзельнікам выставы.

Усяго на выставе нашай вну было прадстаўлена звыш 60 метадычных матэрыялаў, выдадзеных у перыяд 2015–2017 гадоў і накіраваных на правядзенне прафарыентацыйнай работы, уключэнне студэнтаў універсітэта ў работу па ўдасканальванні форм і метадаў прафарыентацыйнай дзейнасці, стымуляванне інтарэсу школьнікаў да педагагічнай прафесіі; развіццё ведаў і кампетэнцый студэнтаў, якія потым будуць выкарыстоўвацца ў прафарыентацыйнай рабоце са школьнікамі і навучэнцамі каледжаў і ліцэяў, для пашырэння і сістэматызацыі ведаў школьнікаў аб прафесіях, аб выхаванні і павазе да розных прафесій.

Дадатковая інфармацыя