Ток-шоу “Бяспека і Я!”

Ток-шоу “Бяспека і Я!”

Сучаснае жыццё поўнае стрэсавых сітуацый, тэхналагічных і прыродных  небяспек, якія прымушаюць нас больш увагі надаваць уласнай бяспецы і здароўю. У сувязі з гэтым у Рэспубліцы Беларусь у лютым праходзіць рэспубліканская акцыя “Бяспека ў кожны дом”, удзел у якой прыняў і наш універсітэт.

22 лютага адбылося ток-шоу “Бяспека і Я”, удзельнікамі якога сталі старасты паверхаў і старшыні студэнцкіх саветаў інтэрнатаў.

Пытанні агульнай бяспекі, шматграннасці паняцця “бяспека”, важнасці стрэсаўстойлівасці і паспяховай адаптацыі да знешніх умоў у сваім выступленні асвятліла начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В.

Асноўнай тэматыкай мерапрыемства стала пажарная бяспека, якая ўсебакова была раскрыта інспектарам ГріВА Мазырскага ГРАНС Мелюх А.І. Было адзначана, што асноўнай прычынай пажараў з’яўляецца няспраўны пячны апал, кароткае замыканне, дзіцячае свавольства з агнём.

Таксама інспектар прадэманстравала аўтаномны пажарны апавяшчальнік у дзеянні, расказала пра неабходнасць устаноўкі АПА ў кожным жылым пакоі. Дадзены прыбор здольны абвясціць аб пажары на ранняй стадыі, калі ёсць магчымасць справіцца з надзвычайнай сітуацыяй сваімі сіламі.

Адной з новых распрацовак спецыялістаў МНС стаў мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”, у якім прадстаўлены наступныя раздзелы і паслугі: “першая дапамога”, “апавяшчэнне аб негатыўных з’явах надвор’я”, “парады аб тым, як паводзіць сябе ў экстрэмальных умовах” і інш.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам нагадалі пра неабходнасць захавання Правілаў пражывання ў студэнцкіх інтэрнатах.

Дадатковая інфармацыя