Галоўная

Галоўная Навіны

Перспектывы развіцця адораных студэнтаў

22.12.2016 на базе Ідэалагічнага цэнтра з мэтай азнаямлення з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся інфармацыйны семінар для студэнтаў “Перспектывы развіцця адораных студэнтаў”. У семінары прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, спецыялісты аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, а таксама старшыня прафкама студэнтаў універсітэта.

Падрабязней...

Рэспубліканскі конкурс “Лідэр года”

  15–16 снежня ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся рэспубліканскі конкурс “Лідэр года”, у рамках якога прайшло пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага Студэнцкага савета пры Міністры адукацыі. Наш універсітэт прадстаўляла Вікторыя Корзун, старшыня студсавета ўніверсітэта, студэнтка 5 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Падрабязней...

Дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” на філалагічным факультэце

      20.12.2016 г. студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі для выхаванцаў УА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх улад, раённага аддзела адукацыі, кіраўнікі прадпрыемстваў, мецэнаты горада, студэнты-валанцёры філалагічнага факультэта. У гэты дзень усіх гасцей і выхаванцаў цэнтра аб’яднаў дух дабрыні, міласэрнасці, любові і гармоніі. Педагагічны калектыў установы і іх навучэнцы падрыхтавалі для гледачоў навагодняе цыркавое прадстаўленне. Бурнымі апладысментамі гледачы прывіталі ўнікальнае вакальнае і танцавальнае майстэрства выхаванцаў.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

21-12-08

Ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” 17.12.2016 у рамках асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай і рускай філалогіі Герцыка Аляксандра Віктаравіча адбылася лекцыя-дыялог “Складаныя пытанні ўступнага экзамену па рускай літаратуры”, у якім прынялі ўдзел выпускнікі сярэдніх школ №№ 5, 11 г. Мазыра, гімназіі г. Калінкавічы, Козенскай сярэдняй школы Мазырскага раёна, а таксама настаўнікі дадзеных устаноў адукацыі і бацькі выпускнікоў.


 

 

Універсітэцкая субота на факультэце ДіПА “Я – студэнт педагагічнай вышэйшай навучальнай установы!”

21-12-002

Надыходзіць той час, калі перад абітурыентам паўстае нялёгкі выбар: кім стаць і куды паступаць? Абітурыентам і іх бацькам неабходна вырашыць мноства задач: на які факультэт падаваць дакументы, якой спецыяльнасці аддаць перавагу, з якім універсітэтам звязаць сваё жыццё і як паспяхова падрыхтавацца да паступлення, каб ажыццявіць сваю мару.

Каб дапамагчы маладым людзям зарыентавацца і пераканацца ў правільнасці свайго рашэння, 17 снежня факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі правёў Дзень адкрытых дзвярэй “Я – студэнт педагагічнай вышэйшай навучальнай установы!”.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя