Дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” на філалагічным факультэце

Дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” на філалагічным факультэце

      20.12.2016 г. студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі для выхаванцаў УА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. На святочным мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі гарадскіх улад, раённага аддзела адукацыі, кіраўнікі прадпрыемстваў, мецэнаты горада, студэнты-валанцёры філалагічнага факультэта. У гэты дзень усіх гасцей і выхаванцаў цэнтра аб’яднаў дух дабрыні, міласэрнасці, любові і гармоніі. Педагагічны калектыў установы і іх навучэнцы падрыхтавалі для гледачоў навагодняе цыркавое прадстаўленне. Бурнымі апладысментамі гледачы прывіталі ўнікальнае вакальнае і танцавальнае майстэрства выхаванцаў.

Валанцёры факультэта павіншавалі з Новым годам Краўчанка Святлану, Ліпскага Данііла, Савіцкага Дзмітрыя, Дубянок Валерыю, інвалідаў-калясачнікаў цэнтра, і ўручылі ім святочныя навагоднія падарункі. Для кабінета адаптацыі і сацыяльна-бытавой арыентацыі былі набытыя кухонныя і гаспадарчыя прылады.

Давайце ўсе разам дарыць любоў і цяпло нашым дзецям заўсёды!

З Новым годам і Калядамі!

Качан Ірына, член студэнцкага савета  філалагічнага факультэта

Дадатковая інфармацыя