Перспектывы развіцця адораных студэнтаў

Перспектывы развіцця адораных студэнтаў

22.12.2016 на базе Ідэалагічнага цэнтра з мэтай азнаямлення з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся інфармацыйны семінар для студэнтаў “Перспектывы развіцця адораных студэнтаў”. У семінары прынялі ўдзел студэнты ўсіх факультэтаў, спецыялісты аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, а таксама старшыня прафкама студэнтаў універсітэта.

Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі з’яўляецца ў Беларусі справай дзяржаўнай важнасці, паколькі набыткі народа вызначаюцца яго творчым патэнцыялам. У сувязі з гэтым на семінары былі асветлены пытанні навукова-метадычнага суправаджэння работы з адоранымі і таленавітымі студэнтамі ва ўніверсітэце. Студэнты былі азнаёмлены з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стварэнні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; з асноўнымі палажэннямі сацыяльна-эканамічнай абароны інтарэсаў студэнтаў, а таксама падрабязна даведаліся аб тым, што такое перспектыўны кадравы рэзерв і што патрэбна для таго, каб быць у яго ўключаным.

Падводзячы вынікі семінара, начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. адзначыла, што адораная моладзь – гэта “залаты запас” Рэспублікі Беларусь, пагэтаму важна надаваць асаблівую ўвагу рабоце з адоранымі студэнтамі, і галоўнае, своечасова ствараць такім студэнтам камфортныя ўмовы для далейшага развіцця і прафесійнага росту.

 

Дадатковая інфармацыя