Універсітэцкая субота на факультэце ДіПА “Я – студэнт педагагічнай вышэйшай навучальнай установы!”

Універсітэцкая субота на факультэце ДіПА “Я – студэнт педагагічнай вышэйшай навучальнай установы!”

Надыходзіць той час, калі перад абітурыентам паўстае нялёгкі выбар: кім стаць і куды паступаць? Абітурыентам і іх бацькам неабходна вырашыць мноства задач: на які факультэт падаваць дакументы, якой спецыяльнасці аддаць перавагу, з якім універсітэтам звязаць сваё жыццё і як паспяхова падрыхтавацца да паступлення, каб ажыццявіць сваю мару.

Каб дапамагчы маладым людзям зарыентавацца і пераканацца ў правільнасці свайго рашэння, 17 снежня факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі правёў Дзень адкрытых дзвярэй “Я – студэнт педагагічнай вышэйшай навучальнай установы!”.

Са словамі прывітання выступіла старшы выкладчык кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі Карповіч Ірына Аляксандраўна.

Свае веды абітурыенты маглі праверыць, прыняўшы ўдзел у займальнай віктарыне аб спецыяльнасцях факультэта, правах і абавязках студэнцкай моладзі.

Увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя нашай ВНУ і факультэта ў прыватнасці. Аб перавазе абранай спецыяльнасці расказалі студэнты 1 і 2 курсаў. Творчымі нумарамі радавалі гасцей студэнты 3 групы 5 курса.

Таксама былі праведзены экспрэс-тэсты для вызначэння тыпу асобы, якія дазволілі абітурыентам набыць новыя веды аб сабе.

Студэнты факультэта змаглі паказаць, чаму варта выбіраць іменна факультэт дашкольнай і пачатковай адукацыі: тут навучаюцца актыўныя, мэтанакіраваныя, таленавітыя студэнты, якія ўпэўнены, што дружнаму творчаму калектыву выкладчыкаў і студэнтаў усё пад сілу!

ДіПА – твой лепшы выбар! Далучайся!

Дадатковая інфармацыя