Галоўная

Галоўная Навіны

«Звіні, гітара!»

21-12-1

 

У снежні ў ДК “Будаўнік” адбываўся 19-ы фестываль аўтарскай песні і гітарнай музыкі “Звіні, гітара!”.

Студэнты 1 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі Жукевіч Вольга і Драч Аляксандра (кіраўнік – старшы выкладчык Дзядкоўская А.Г.) прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме. Аляксандра Драч выконвала песню вядомага аўтара-выканальніка Булата Акуджавы “Вінаградная костачка”, а Вольга Жукевіч – песню Дзяніса Дайнекі “Даляці”.

 

Падрабязней...

Стрэс у нашым жыцці

19-12-2

Стрэс – гэта стан эмацыянальнага і фізічнага напружання, галоўнымі прыкметамі якога з’яўляюцца бескантрольная трывога і непакой. У перыяд падрыхтоўкі да сесіі праблема пераадольвання стрэсавага напружання вельмі актуальная. Псіхалагічныя праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца студэнтам у гэты час, не заўсёды праходзяць непрыкметна і могуць мець сур’ёзныя вынікі (асабліва для студэнтаў-першакурснікаў).

14 снежня ва ўніверсітэце адбылася сустрэча студэнтаў першых курсаў з псіхолагам псіханеўралагічнага дыспансера Бяляевай Н.П. на тэму “Стрэс у нашым жыцці”.

Падрабязней...

ПРЫЗНАЧАНЫ НОВЫ МІНІСТР АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ministr

15 снежня 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам адукацыі Ігара Васільевіча Карпенка.

Прэзідэнт адзначыў, што спыніўся на кандыдатуры Ігара Карпенка, выбіраючы сярод многіх прапанаваных.

“Вы – чалавек прагрэсіўны. І Вы цудоўна ведаеце недахопы нашай савецкай адукацыі, непасрэдна ведаеце лепшыя школы краіны і іх недахопы. У Вас вялікі вопыт работы ў сацыяльным асяродку, перш за ўсё ў адукацыі. Гэта галоўныя фактары, якія схілілі мяне да таго, што іменна Карпенка павінен сёння ўзначаліць гэты накірунак”, – растлумачыў сваё кадравае рашэнне Кіраўнік дзяржавы.

Ігар Васільевіч Карпенка ўзнагароджаны юбілейным медалём “60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, Лістом падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, значком “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэту па справах моладзі Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту, Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Млын моды – 2017: пачатак сезона

16-12-1   12 снежня 2016 года ў г. Гомелі на базе абласнога Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі адбыўся рэгіянальны “Эскізны тур” ХХVI Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды –2017”, у якім прымалі ўдзел дызайнеры горада Гомеля і Гомельскай вобласці.

Удзел у падобным фестывалі дае магчымасць пачынаючым мадэльерам прадэманстраваць свае напрацоўкі і творчыя ідэі, атрымаць прафесійную кансультацыю спецыялістаў у галіне моды з мэтай паспяховага ўвасаблення задум у далейшым.

Падрабязней...

Рэалізацыя праграмы акадэмічнай мабільнасці выкладчыкаў

15-12-01

У рамках рэалізацыі праграм міжвузаўскай акадэмічнай мабільнасці студэнты і супрацоўнікі УА МДПУ імя І.П. Шамякіна з 13 па 15 снежня 2016 атрымалі ўнікальную магчымасць паслухаць лекцыі і наведаць практычныя заняткі Башкіравай Таццяны Валянцінаўны, доктара біялагічных навук, прафесара кафедры агульнай псіхалогіі, намесніка дырэктара па навуцы і міжнародным сувязям інстытута псіхалогіі, педагогікі і сацыяльнай работы Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі “Разанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя С.А. Ясеніна” (Расія).

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя