Наведванне Кабінета Канфуцыя
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.11.2016 11:04
8 лістапада група студэнтаў філалагічнага факультэта разам з куратарам, дацэнтам кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.І. Татарынавай наведалі Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. Кіраўнік кабінета, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль правёў цікавую экскурсію, пазнаёміўшы студэнтаў з накірункамі работы кабінета, з перспектывамі яго развіцця. Неабходна таксама падзякаваць выкладчыку Чжан Сяохун за магчымасць прысутнічаць на занятках па асновах кітаязнаўства.