Навукова-практычны семінар “Тэорыя і практыка выкладання замежных моў ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2016 08:02
30 лістапада 2016 года на базе філалагічнага факультэта адбыўся навукова-практычны семінар “Тэорыя і практыка выкладання замежных моў ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі”, арганізаваны кафедрай англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў.
У семінары прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры англійскай мовы і МВЗМ, настаўнікі школ г. Мазыра і г. Калінкавічы, а таксама студэнты філалагічнага факультэта.
Ролю трэнінгавых заданняў у фарміраванні навыкаў самапрэзентацыі ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі раскрыла выкладчык кафедры англійскай мовы і МВЗМ Навіцкая Н.Р. Аб асаблівасцях арганізацыі міжкультурнага падыходу ў навучанні замежным мовам у агульнаадукацыйнай школе расказала Арлова В.Ф., настаўнік вышэйшай катэгорыі школы № 14 г. Мазыра. Выступленне старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы і МВЗМ Кісялёвай С.В. было прысвечана інтэрактыўным метадам арганізацыі мыслення і разумовай дзейнасці навучэнцаў у міжкультурнай камунікацыі.
Напрыканцы семінара настаўнікі гімназіі г. Калінкавічы (Захожанка Т.І., Якімава Н.В., Сайчук Н.І., Багдановіч Н.М.) правялі для ўсіх прысутных майстар-клас па тэме “Традыцыі брытанскага чаявання”, дзе прадставілі сапраўдны рытуал традыцыйнага англійскага чаявання з пэўнымі правіламі, якіх патрабуе гэтая цырымонія.