Галоўная

Галоўная Навіны

Навукова-метадычны семінар настаўнікаў фізікі і астраноміі

10 лістапада 2016 г. на кафедры агульнай фізікі і методыкі выкладання фізікі адбыўся навукова-метадычны семінар-практыкум настаўнікаў фізікі і астраноміі г. Мазыра і Мазырскага раёна на тэму “Змястоўна-метадычныя аспекты работы настаўніка фізікі і астраноміі па арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці навучэнцаў”. У ходзе семінара былі абмеркаваны праблемы арганізацыі вучэбнай даследчай дзейнасці вучняў. Асноўная ўвага была нададзена праблемам арганізацыі працэсу навучання здольных вучняў, падрыхтоўцы іх работ да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “Пошук”.

Падрабязней...

Экскурсія ў Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур

У кастрычніку-лістападзе 2016 года старшым выкладчыкам кафедры педагогікі і методык дашкольнай і пачатковай адукацыі факультэта ДіПА Герасімавай Наталляй Анатольеўнай былі арганізаваны экскурсіі і майстар-класы ў Цэнтры нацыянальных культур і рамёстваў г. Мазыра для студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Дашкольная адукацыя” і “Пачатковая адукацыя”.

Падрабязней...

«Моладзь за бяспеку»

11 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 1, са старшым інспектарам Мазырскага ГРАНС Наканечным Сяргеем Міхайлавічам па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый у побыце. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў у інтэрнаце і правілы паводзінаў у экстрэмальных абставінах.

Падрабязней...

Першы этап конкурсу “Кубак першакурсніка – 2016” на тэхнолага-біялагічным факультэце

14-11-05На тэхнолага-біялагічным факультэце адбыўся першы этап універсітэцкага фестывалю студэнцкіх талентаў, на якім першакурснікі прадэманстравалі гумар, крэатыўнасць і раскрылі свае акторскія, харэаграфічныя, вакальныя здольнасці. Такім чынам яны даказалі, што не дарэмна носяць ганаровую назву студэнта тэхнолага-біялагічнага факультэта.

У гэтым годзе фестываль атрымаў назву, якая падкрэслівае яго спартыўную, спаборніцкую асаблівасць “Кубак першакурсніка – 2016”.

Падрабязней...

Інфармацыйны семінар для куратараў “Прафесійная роля куратара ў рабоце вышэйшай школы”

14-11-0110 лістапада куратары 1-х курсаў і намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце прынялі ўзел у інфармацыйным семінары для куратараў “Прафесійная роля куратара ў рабоце вышэйшай школы”. Мэтай дадзенага семінара было азнаямленне з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі арганізацыі дзейнасці куратараў вучэбных груп, з асноўнымі накірункамі работы па прафілактыцы і папярэджанні адміністратыўных правапарушэнняў. 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя