Інфармацыйны семінар для куратараў “Прафесійная роля куратара ў рабоце вышэйшай школы”

Інфармацыйны семінар для куратараў “Прафесійная роля куратара ў рабоце вышэйшай школы”

14-11-0110 лістапада куратары 1-х курсаў і намеснікі дэканаў па выхаваўчай рабоце прынялі ўзел у інфармацыйным семінары для куратараў “Прафесійная роля куратара ў рабоце вышэйшай школы”. Мэтай дадзенага семінара было азнаямленне з тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі арганізацыі дзейнасці куратараў вучэбных груп, з асноўнымі накірункамі работы па прафілактыцы і папярэджанні адміністратыўных правапарушэнняў. 

Адкрыў семінар і прывітаў прысутных прарэктар па выхаваўчай рабоце Шчур С.М., які адзначыў, што ключавая пазіцыя ў рэалізацыі задач выхавання належыць куратару вучэбнай групы. Менавіта ён і яго прафесійная кампетэнтнасць з’яўляюцца ключавым элементам выхаваўчай сістэмы ўстановы вышэйшай адукацыі. 

На семінары ўзнімаліся пытанні, якія датычацца нарматыўна-прававога забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Мацвеева С.В. звярнула ўвагу на важнасць ролі куратара ў станаўленні вучэбнай групы і азнаёміла ўдзельнікаў семінара з нарматыўна-прававымі дакументамі, на якія павінны арыентавацца куратары пры планаванні сваёй работы. 

Метадыст аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю Швед Т.В. азнаёміла прысутных з правіламі афармлення і запаўнення журналаў куратараў вучэбных груп, а педагог-псіхолаг Дзеравянка Г.Ю. з алгарытмам складання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі групы. 

Педагог сацыяльны Піскун А.Ю. ў сваім выступленні асвяціла пытанні прафілактычнай работы са студэнцкай моладдзю, адзначыўшы пры гэтым, што правапарушэнне лягчэй папярэдзіць, чым потым выпраўляць яго вынікі. 

Усім удзельнікам семінара былі падрыхтаваны раздатачныя матэрыялы і рэкамендацыі для паспяховай работы. 

14-11-0214-11-0314-11-04

Дадатковая інфармацыя