Галоўная

Галоўная Навіны

Выстава браканьерскіх прылад палявання

Начальник инспекции Владимир Фёдорович Логимахов

21 кастрычніка 2016 года студэнты 1 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наведалі Мазырскую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. 

За 11 год плённай працы інспекцыя змагла стаць надзейным шчытом на шляху браканьераў, абараніць родную прыроду, жывёльны свет ад злачыннага ўздзеяння. 

Маючы добрую тэхніку і цудоўную інфраструктуру, невялікі, але вельмі цэласны калектыў прафесіяналаў паспяхова вырашае задачы па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага раёнаў.

Падрабязней...

«Студэнцкі інтэрнат: быт, адпачынак, выхаванне»

26-10-5

На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 20–21 кастрычніка адбываўся рэспубліканскі семінар “Студэнцкі інтэрнат: быт, адпачынак, выхаванне. Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Студэнцкі гарадок БДУ. У семінары прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў выхаваўчай работы з моладдзю, дырэктары студэнцкіх гарадкоў, а таксама прадстаўнікі студэнцкага самакіравання інтэрнатаў з устаноў вышэйшай адукацыі. Наш універсітэт прадстаўлялі Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, і Ларкіна Алена, студэнтка фізіка-інжынернага факультэта.

Падрабязней...

Выяздное пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета (ГРСС) пры Міністры адукацыі

26-10-1

21–22.10.2016 на базе санаторыя-прафілакторыя Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта “Політэхнік” адбывалася выяздное пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета (ГРСС) пры Міністры адукацыі.

Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна прадстаўляла Корзун Вікторыя, старшыня студэнцкага самакіравання ўніверсітэта, студэнтка 5 курса факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі.

Падрабязней...

Моладзь МДПУ – за чысты горад!

 

21 кастрычніка актыў ПА ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняў удзел у маладзёжным суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая належыць універсітэту. Дадзеная акцыя прайшла ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі Мазырскага раёна.

Развіццё супрацоўніцтва на міжнароднай прасторы

26–27 верасня 2016 года адбылася работа 6-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мова – тэкст – дыскурс: дынамічныя працэсы” на базе ФДААУ ВА “Самарскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт імя акадэміка С.П. Каралёва” (Самара, Расія) з прадстаўніцтвам вучоных Расіі, Беларусі, Італіі і Германіі, на якой разглядаліся актуальныя праблемы стану сучаснай рускай мовы, навацыйныя працэсы ў галіне тэкстаў, стыляў, жанраў, міжкультурнай камунікацыі, агульнай тэорыі мовы і інш.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя