«Студэнцкі інтэрнат: быт, адпачынак, выхаванне»

«Студэнцкі інтэрнат: быт, адпачынак, выхаванне»

26-10-5

На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 20–21 кастрычніка адбываўся рэспубліканскі семінар “Студэнцкі інтэрнат: быт, адпачынак, выхаванне”. Арганізатарамі семінара выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Студэнцкі гарадок БДУ. У семінары прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў выхаваўчай работы з моладдзю, дырэктары студэнцкіх гарадкоў, а таксама прадстаўнікі студэнцкага самакіравання інтэрнатаў з устаноў вышэйшай адукацыі. Наш універсітэт прадстаўлялі Мацвеева С.В., начальнік аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю, і Ларкіна Алена, студэнтка фізіка-інжынернага факультэта.

 

Ва ўрачыстым адкрыцці семінара прынялі ўдзел намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Якжык Віктар Віктаравіч, рэктар БДУ Абламейка Сяргей Уладзіміравіч, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Пшанічная Наталля Іванаўна.

У рамках праграмы семінара былі арганізаваны тэматычныя пляцоўкі, падчас работы якіх удзельнікі абмяняліся поглядамі аб найбольш эфектыўных метадах прафілактыкі правапарушэнняў сярод студэнтаў, дзяліліся вопытам выхаваўчай работы з замежнымі навучэнцамі, расказвалі аб методыках інфармацыйнага суправаджэння ідэалагічнай работы ў інтэрнатах.

Прадстаўнікі студэнцкага самакіравання інтэрнатаў у рамках Рэспубліканскай школы актыву лідэраў самакіравання абмяркоўвалі ролю самакіравання ў жыцці інтэрнатаў, выяўлялі праблемныя пытанні і гаварылі пра кампетэнцыі органаў самакіравання ў іх вырашэнні, выказвалі свой пункт погляду на тое, як заахвоціць студэнтаў да сацыяльна актыўнай дзейнасці і інш.

На другі дзень мерапрыемства былі праведзены экскурсіі па Студэнцкай вёсцы, галоўным корпусе БДУ, універсітэцкім дворыку, музеям гісторыі БДУ і мінералогіі, а таксама падведзены вынікі работы.

 




Дадатковая інфармацыя