Выстава браканьерскіх прылад палявання

Выстава браканьерскіх прылад палявання

Начальник инспекции Владимир Фёдорович Логимахов

21 кастрычніка 2016 года студэнты 1 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна наведалі Мазырскую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. 

За 11 год плённай працы інспекцыя змагла стаць надзейным шчытом на шляху браканьераў, абараніць родную прыроду, жывёльны свет ад злачыннага ўздзеяння. 

Маючы добрую тэхніку і цудоўную інфраструктуру, невялікі, але вельмі цэласны калектыў прафесіяналаў паспяхова вырашае задачы па ажыццяўленні дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Мазырскага, Калінкавіцкага, Ельскага, Нараўлянскага раёнаў. 

Начальнік інспекцыі Уладзімір Фёдаравіч Лагімахаў расказаў аб структуры арганізацыі, планах работы, аб мерах і метадах барацьбы з браканьерамі і прадставіў выставу забраных незаконных прылад рыбалоўства і палявання (розныя сеткі, электралоўныя ўстаноўкі, жакі, ручныя пад’ёмнікі (павукі), восці, тросы (петлі), іншая незаконная зброя). 

Сёння Мазырская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь знаходзіцца па наступным адрасе: г. Мазыр, вул. Рыжкова, 17. Тэлефон “гарачай лініі” – 32-50-43 (кругласуткава). 

Орудия браконьерстваФото на память

Дадатковая інфармацыя