«Моладзь за бяспеку»

«Моладзь за бяспеку»

11 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнаце № 1, са старшым інспектарам Мазырскага ГРАНС Наканечным Сяргеем Міхайлавічам па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый у побыце. У ходзе сустрэчы былі разгледжаны асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў у інтэрнаце і правілы паводзінаў у экстрэмальных абставінах.

На сустрэчы студэнтамі быў прагледжаны відэаролік аб правілах пажарнай бяспекі ў інтэрнаце, у якім было паказана, чаму нельга перагружаць сетку электрычнымі прыборамі, пакідаць зарадныя прылады ўключанымі ў разетку без нагляду, карыстацца зламанай бытавой тэхнікай, а таксама дзеянні пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Таксама Сяргей Міхайлавіч наглядна паказаў, як прывесці ў дзеянне вогнетушыльнік, правільна яго выкарыстоўваць падчас тушэння пажару, прытрымліваючыся бяспечнай дыстанцыі ад цэнтру ўзгарання.

Падчас сустрэчы студэнтам растлумачылі асаблівасці адказнасці ў выпадку парушэння правілаў пажарнай бяспекі, а таксама віды адміністратыўнай адказнасці за курэнне ў неўстаноўленых месцах.

Дадатковая інфармацыя