«А ну-ка, першакурснік!» на філалагічным

«А ну-ка, першакурснік!» на філалагічным

Сезон адкрыццяў на факультэце!

Студэнтаў многа прыняў ён.

А зараз глядзіце, што могуць гэтыя,

Словы рыхтуйце ім для пахвал.

26.10.2016 на філалагічным факультэце адбыўся фестываль студэнцкіх талентаў “А ну-ка, першакурснік – 2016!”. Тэма конкурсу – “Філфак! Мы разам!” На сцэне ўніверсітэта выступілі першакурснікі спецыяльнасцей “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” (каманда “Філджаз”) і “Замежныя мовы (англійская, нямецкая)” (каманда  «Starmix»).

Свята было адкрыта прывітальным словам дэкана філалагічнага факультэта Л.В. Ісмайлавай. Яна адзначыла неабходнасць яднання ўсіх пакаленняў філфакаўцаў, падкрэсліла важнасць студэнцкай ініцыятывы і запатрабаванасць педагагічных традыцый, якія існуюць на факультэце.

У рамках фестывалю была праведзена прафарыентацыйная акцыя “Мы выбіраем філфак!”. У зале прысутнічалі навучэнцы старшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Мазыра”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мазыра”, нашы будучыя абітурыенты.

Руская мова і літаратура, гісторыя і агульнаграмадскія дысцыпліны, англійская мова і нямецкая мова – усё гэта шматгранны і захапляльны свет ведаў, якія нашы студэнты атрымліваюць на філалагічным факультэце.

Мы звярнуліся да школьнікаў:

Абітурыент! Лозунг ва ўсе часы аднолькавы: у будучыню разам з філфакам!

Мы запрашаем усіх да нас на вучобу. Філфак – ваш выбар!

Конкурсныя праграмы першакурснікаў былі крэатыўнымі, яркімі, адлюстроўвалі спецыфіку абранай прафесіі.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

І-е месца – каманда  «Starmix»

ІІ-е месца – каманда “Філджаз”.

Заключным акордам факультэцкага фестывалю стала прадстаўленне каманд першакурснікаў розных гадоў – "Non Stop" (2012), "Новае пакаленне" (2013), "СССР" (2014), "Сайт" (2015). 

Дарагія першакурснікі, віншуем вас з перамогай! Калі ласка ў нашу дружную філфакаўскую сям’ю! 

Дадатковая інфармацыя