Прысвячэнне ў студэнты першакурснікаў фізіка-інжынернага факультэта

Прысвячэнне ў студэнты першакурснікаў фізіка-інжынернага факультэта

3 лістапада 2016 года адбылося мерапрыемства асаблівай значнасці для першакурснікаў фізіка-інжынернага факультэта УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна” – Прысвячэнне ў студэнты.

Урачыстае мерапрыемства пачалося з цёплых прывітальных слоў першакурснікам, якія сказалі загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Шапялевіч Васіль Васільевіч і куратар акадэмічнай групы № 2, дацэнт Равуцкая Жанна Іванаўна. Яны адзначылі, што студэнцкае жыццё – гэта не толькі вучоба, але і мноства яркіх момантаў і магчымасцей праявіць сябе.

Крэатыўнае меркаванне аб студэнцкай моладзі прадставілі для першакурснікаў прадстаўнікі старэйшых курсаў, такім чынам, яны падзяліліся з “навабранцамі” часткай каштоўнага студэнцкага вопыту і далі пачынаючым карысныя парады для адаптацыі да студэнцкага жыцця. Для таго, каб стаць сапраўдным студэнтам, мала проста здаць дакументы ў прыёмную камісію і прайсці конкурсны адбор. Старшакурснікі падрыхтавалі для першакурснікаў выпрабаванні інтэлектуальнага характару ў выглядзе бліцконкурсаў. Віноўнікам урачыстасці прапанавалі і сімвалічны пуд солі, і кавалак “граніту навукі”.

Кульмінацыйным момантам святочнага мерапрыемства з’явіліся конкурсныя выступленні каманд першага курса: “Формула поспеху” – спецыяльнасць “Матэматыка і інфарматыка”; “Выключэнне з правілаў” – спецыяльнасць “Камп’ютарная фізіка”; “Педагогі будучыні” – спецыяльнасць “Прафесійнае навучанне (будаўніцтва)”.  

Кожная акадэмічная група першага курса на суд гледачоў прадставіла яркае сцэнічнае выступленне пад дэвізам “Мы выбралі дарогу педагога”.

Пераможцамі ў намінацыях сталі:

– каманда “Формула поспеху” – у намінацыі “Харэаграфічнае мастацтва”;

– каманда “Выключэнне з правілаў” – у намінацыі “Вакальнае мастацтва”;

– каманда “Педагогі будучыні” – у намінацыі “Сцэнічнае мастацтва”;

– студэнтка Маскальчук Аліна з каманды “Формула поспеху” – у намінацыі “Лепшая жаночая роля”;

– студэнт Дзімуду Малкальм з каманды “Выключэнне з правілаў” – у намінацыі “Лепшая мужчынская роля”.

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

І месца – каманда “Педагогі будучыні”;

ІІ месца – каманда “Формула поспеху”;

ІІІ месца – каманда “Выключэнне з правілаў”.

Напрыканцы вечара студэнт пятага курса Яфрэмаў Андрэй перадаваў першакурснікам сімвалічны ключ ведаў, а першакурснікі далі ўрачыстую клятву студэнта. Добры настрой, зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый атрымалі першакурснікі ў гэты асенні вечар. Так пачалася першая старонка творчага студэнцкага жыцця.

Выказваем удзячнасць усім удзельнікам святочнага мерапрыемства.










  

 

Дадатковая інфармацыя