Узаемаабмен магістрантамі

Узаемаабмен магістрантамі

17-11-02У рамках дагавору аб супрацоўніцтве паміж установамі адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” (г. Мазыр, Рэспубліка Беларусь) і федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установай вышэйшай адукацыі “Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт” (г. Краснадар, Расійская Федэрацыя) і ў сувязі з рэалізацыяй міжнароднага праекта “Падрыхтоўка педагогаў і адукацыйных менеджэраў да работы з гетэрагеннымі групамі і арганізацыямі” (543873-TEMPUS-1-2013-1 DE-TEMPUS-JPCR)  з 14.11.2016 па 27.11.2016 адбываецца абмен магістрантамі.

Нашы магістранты, якія навучаюцца па адукацыйнай праграме “Адукацыйны менеджмент” (першы год навучання, дзённая форма атрымання адукацыі) Кучынская Алеся, Вусава Юлія і Шышова Аксана праходзяць вучэбную стажыроўку ў КубДУ. Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта прызнаны ў Расіі і свеце значны адукацыйны і навуковы комплекс. У 2002 годзе Кубанскі ўніверсітэт узнагароджаны Расійска-Швейцарскім бізнес-клубам залатым медалём за бездакорную дзелавую рэпутацыю, а ў 2004 і 2005 гадах увайшоў у сотню лепшых ВНУ Расіі і адзначаны залатым медалём “Еўрапейская якасць”. У 2009 годзе, згодна з рэйтынгам незалежнага агенцтва  «РейтОР», Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у лік лепшых універсітэтаў свету. КубДУ заняў 314 месца ў свеце, стаўшы 10-м сярод расійскіх ВНУ і апярэдзіўшы ўсе навучальныя ўстановы Паўднёвай федэральнай акругі Расіі.

На вучэбную стажыроўку, якая адбываецца пры кафедры педагогікі і псіхалогіі, да нас прыехалі магістранты факультэта педагогікі, псіхалогіі і камунікатывістыкі КубДУ, накірунку 44.04.02 Псіхолага-педагагічная адукацыя, вочнай формы навучання Плахціеў Іван, Каленцьева Анастасія і Кавалеўская Вікторыя. У нашым універсітэце яны знаёмяцца са спецыфікай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу на ўсіх ступенях адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, наведваюць вучэбныя заняткі магістрантаў першага года навучання спецыяльнасці “Адукацыйны менеджмент”, працуюць у бібліятэчных фондах універсітэта, кансультуюцца ў вядучых спецыялістаў па праблемах, звязаных з тэматыкай іх даследаванняў. У праграму знаходжання магістрантаў з г. Краснадара ўключаны шматлікія культурныя і экскурсійныя мерапрыемствы.

17-11-0117-11-0317-11-0417-11-0517-11-06

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя