Тваё жыццё – твой выбар

Тваё жыццё – твой выбар

З 10 верасня па 10 кастрычніка 2016 года ва УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” былі праведзены мерапрыемствы па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзінаў. На стэндах і сайце ўніверсітэта была размешчана інфармацыя па асвятленні дадзенай праблемы, дзе таксама была падкрэслена важнасць сучаснага звароту па дапамогу ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Праводзілася дыягнастычнае даследаванне сярод студэнтаў першых курсаў, якое дапамагло спецыялістам прааналізаваць узровень трывожнасці і найбольш актуальныя прычыны стрэсавых сітуацый у маладзёжным асяродку, што ў будучыні будзе выкарыстана пры распрацоўцы метадычных рэкамендацый.

Студэнтамі, якія пражываюць у інтэрнаце, былі падрыхтаваны фота-калажы “Шчаслівыя моманты жыцця”, у якіх яны паказалі найбольш яркія выпадкі са студэнцкага жыцця, стварыўшы ўсім добры настрой.

На базе інтэрната № 1 адбылася сустрэча студэнтаў з урачом-псіхатэрапеўтам Мядзведзевай В.Ю., у ходзе якога студэнты даведаліся пра шматлікія метады работы над сабой для падтрымкі бадзёрага духу і станоўчага эмацыянальнага зараду.

Педагогам-псіхолагам сацыяльна-педагагічнай службы быў праведзены трэнінг “Прафілактыка суіцыданебяспечных паводзінаў”, на якім удзельнікі абмяркоўвалі праблему суіцыду, навучыліся адрозніваць прыкметы небяспекі, што набліжаецца. На занятках студэнты набылі веды, якія ў далейшым дапамогуць ім не разгубіцца і здолець дапамагчы сябру знайсці выйсце з крызіснай сітуацыі.

11-2

Дадатковая інфармацыя