Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні творчай асобы будучага педагога

Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні творчай асобы будучага педагога

14-1

Моладзь – гэта добры і правільны знак!

Моладзь выбірае філфак!

11.10.2016 на філалагічным факультэце адбылося пасяджэнне студэнцкага савета ў форме круглага стала “Роля студэнцкага самакіравання ў фарміраванні творчай асобы будучага педагога”.

 

Сёння школа чакае не проста добра падрыхтаваных настаўнікаў-прадметнікаў, але, у першую чаргу, творчых ініцыятыўных спецыялістаў. А творчую асобу будучага педагога, на наш погляд, можна сфарміраваць толькі ў адпаведным творчым асяродку, які акружае будучага настаўніка.

У ролі творчага асяродку вядучае месца неабходна надаць працэсу студэнцкага самакіравання, які забяспечвае аптымальную сістэму фарміравання асобы будучага спецыяліста. Іменна студэнцкае самакіраванне займае асаблівае месца ў фарміраванні сацыяльна сталай асобы, развіцці кіраўнічых, арганізатарскіх, камунікатыўных здольнасцей будучых педагогаў, аказвае істотны ўплыў на рост іх прафесійнай кампетэнтнасці, адказнасці, самастойнасці, здольнасці да самаарганізацыі і самаразвіцця, выпрацоўку творчага падыходу ў рашэнні пастаўленых задач. Пры гэтым студэнцкае самакіраванне з’яўляецца не проста самастойнай з’явай, а выступае істотным кампанентам усяго выхаваўчага працэсу ў ВНУ.

На пасяджэнні прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Ісмайлава Людміла Васільеўна, прарэктар па выхаваўчай рабоце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Шчур Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела па рабоце з моладдзю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Мацвеева Святлана Васільеўна, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта Судзібор Ірына Леанідаўна, члены студэнцкага савета, уладальнікі імянных стыпендый і стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты і прызёры розных фестываляў, конкурсаў і праектаў. Таксама гасцямі пасяджэння сталі студэнты-першакурснікі.

У ходзе круглага стала былі абмеркаваны наступныя пытанні:

1.Асноўныя накірункі работы студэнцкага савета факультэта ў 2015–2016 навучальным годзе і задачы на 2016–2017 навучальны год – Шырко Г.У., старшыня студэнцкага савета факультэта УК № 1.

2.Прафесійнае станаўленне будучага настаўніка – Хадунькова Ю.В., старшыня студэнцкага савета факультэта УК № 3.

3.Работа студэнцкага савета па развіцці валанцёрскага руху на факультэце – Сініцкая І.М., старшыня валанцёрскай групы.

4.Узаемадзеянне выкладчыкаў і студэнцкага актыву ў выхаванні патрыятызму і грамадзянскасці студэнтаў – Латышаў К.А., кіраўнік студэнцкай прафаарыентацыйнай групы факультэта.

5.Супрацоўніцтва з установамі адукацыі ў сістэме студэнцкага самакіравання – Карпава К.А., старшыня прафсаюзнага бюро факультэта.

6.Полікультурнае выхаванне студэнтаў – Ібрагімава А., член прафарыентацыйнай групы факультэта.

Члены студэнцкага самакіравання на бягучы 2016–2017 навучальны год пазначылі рашэнне шэрагу задач:

1.Арганізаваць школу будучага кіраўніка пры падтрымцы Мазырскага аддзела адукацыі, спорту і турызму.

2.Узмацніць работу студэнцкага савета па заахвочванні будучых абітурыентаў філфака. З гэтай мэтай неабходна правесці Дзень адкрытых дзвярэй, а таксама акцыю “Мы выбіраем Філфак!”.

3.Павысіць якасць работы па прафілактыцы правапарушэнняў студэнтаў.

4.Зрабіць упор на полікультурнае выхаванне студэнтаў, актывізаваць работу па заахвочванні студэнтаў з ліку замежных грамадзян да ўдзелу ў грамадскай рабоце.

5.Арганізаваць стварэнне відэафільма “Студэнцкае жыццё філфака”.

З 10.10 па 14.10 членамі студэнцкага самакіравання праводзілася акцыя “Адкрыты дыялог”, дзе ўсім жадаючым студэнтам філалагічнага факультэта прапаноўвалася выказаць сваю думку аб рабоце студэнцкага савета і ўнесці свае прапановы па правядзенні Дня самакіравання, прысвечанага Міжнароднаму Дню студэнта.

Такім чынам, студэнцкае самакіраванне на філалагічным факультэце рэалізуе інтарэсы, патрэбы студэнтаў у самаўдасканаленні, самаразвіцці, самавызначэнні. Яго работа аказвае спрыяльны ўплыў на фарміраванне творчай і самастойнай асобы будучага педагога, гуманнай і ўнутрана свабоднай, якая ўмее цаніць і паважаць іншых.

 

    

 

Председатель студенческого совета

филологического факультета

Ширко А.В.

Дадатковая інфармацыя