Новы этап у даследаванні гісторыі Палесся

Новы этап у даследаванні гісторыі Палесся

26–27 мая 2016 года на філалагічным факультэце адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мазыршчына: людзі, падзеі, час”. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны.

Праблемнае поле канферэнцыі ўключала наступныя накірункі:

- гісторыка-культурная спадчына Палескага рэгіёна;

– хрысціянства як фактар цывілізацыйнага развіцця ўсходнеславянскіх народаў;

– актуальныя праблемы сучаснай адукацыі.

У прывітальным слове ўдзельнікам канферэнцыі рэктар універсітэта, доктар біялагічных навук, прафесар Валетаў В.В. адзначыў важнасць звароту сучаснай навукі да духоўных вытокаў выхавання падрастаючага пакалення, супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўстаноў адукацыі ў арганізацыі работы па патрыятычным выхаванні, духоўнай асвеце асобы і грамадства.

30-05-01 30-05-02

Дэкан філалагічнага факультэта Ісмайлава Л.В. адзначыла, што на філалагічным факультэце назапашаны багаты вопыт супрацоўніцтва з Гомельскай і Тураўскай епархіямі ў галіне асветніцкай, навукова-даследчай работы. Выконваюцца навуковыя работы на дагаворнай аснове па гісторыка-краязнаўчай і педагагічнай тэматыцы, праводзяцца Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі: доктар філалагічных навук, прафесар Ненадавец А.М. («Тэма млынарства ў беларускім фальклоры і этнаграфіі»); кандыдат гістарычных навук Гаўрылавец Л.У. (“Беларуска-польскія культурныя сувязі ў канцы ХІХ – пач. ХХІ стст.”); кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры гісторыі і МВГ Сымановіч Т.М. (“Асноўныя накірункі ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы ў выхаванні падрастаючага пакалення”).

30-05-03 30-05-04 30-05-05
Дадзеная канферэнцыя адкрыла новую старонку ў супрацоўніцтве ўніверсітэта і Тураўскай епархіі – на пленарным пасяджэнні быў заключаны дагавор на выкананне навуковага даследавання “Гісторыя станаўлення і развіцця Юравіцкага Свята-Раство-Багародзіцкага мужчынскага манастыра” Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.П. Шамякіна. Заказчыкам дадзенага даследавання выступіў Юравіцкі манастыр (намеснік – ігумен Аўксенцій (Абражэй)), выканаўца – кафедра гісторыі і МВГ, аб’ём фінансавання – 50 млн. бел. рублёў.
30-05-06 30-05-07

У рамках ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Мазыршчына: людзі, падзеі, час” , якая праводзіцца УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, па ініцыятыве савета маладых вучоных універсітэта быў арганізаваны відэамост з ВНУ-партнёрамі на тэму “Гістарычная рэканструкцыя як сродак далучэння да хрысціянскіх традыцый патрыятычнага выхавання”.

30-05-08

Удзел у абмеркаванні пытанняў узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Праваслаўнай Царквы прынялі:

  УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” (г. Мазыр, Беларусь) (Л.В. Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Т.М. Сымановіч, заг. кафедры гісторыі і МВГ; Г.В. Юдзянкова, старшыня савета маладых вучоных універсітэта, заг. аспіратуры, кандыдат філалагічных навук; А.Г. Брэль, старшы выкладчык кафедры гісторыі і МВГ, а таксама ўдзельнікі канферэнцыі з ВНУ Рэспублікі Беларусь);

– ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”  (г. Арэнбург, Расія) (супрацоўнікі навукова-даследчай лабараторыі полідысцыплінарнага вывучэння асабовых дасягненняў дзіцяці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту факультэта ДіПА В.А. Зебзеева, Т.А. Брэусава; навуковы кіраўнік НДЛ Т.Р. Русакова, доктар педагагічных навук, прафесар; М.М. Яфіменка, заг. кафедры філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства, доктар філасофскіх навук, прафесар, а таксама студэнты факультэта ДіПА, якія навучаюцца па профілях “Пачатковая адукацыя і замежная мова”, “Дашкольная адукацыя”);

  НАУ ВПА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАЗЭС” (г. Санкт-Пецярбург, Расія) (М.Ю. Спірына, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук);

  ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка” (г. Глазаў, Удмурцкая Рэспубліка, Расія) (С.Л. Логінаў, в.а. заг. кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных навук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; В.Р. Тэург-Дзій, кіраўнік аддзела адукацыі Глазаўскай Епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы г. Глазава, выкладчык дысцыплін спецыяльнасці “Тэалогія”; В.В. Макурына, дацэнт кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Л.І. Бялых, спецыяліст аддзела навуковай і міжнароднай дзейнасці).

30-05-09

У форме дыялогу ўдзельнікі расказалі аб асаблівасцях патрыятычнага выхавання ў працэсе агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, падзяліліся вопытам узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і рэлігійных арганізацый. Усімі бакамі відэамоста было адзначана, што супрацоўніцтва Праваслаўнай Царквы і свецкіх навучальных устаноў па пытаннях духоўнага развіцця маладога пакалення дае добрыя вынікі, робіць адукацыйны працэс больш ідэалагічна абгрунтаваным, арыентаваным на агульначалавечыя каштоўнасці.

30-05-10

Вопыт работы СНДЛ “Гістарычная рэканструкцыя” (кафедра гісторыі і МВГ УА “МДПУ імя І.П. Шамякіна”) па патрыятычным выхаванні студэнтаў і школьнікаў быў абагульнены ў дакладзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі і МВГ Брэля А.Г. Дыялог навукі і рэлігіі, метадалагічныя асновы сумеснай працы Царквы і ўстаноў адукацыі быў у цэнтры ўвагі выступленняў загадчыка кафедры гісторыі і МВГ УА МДПУ імя І.П. Шамякіна Сымановіч Т.М.

Удзельнікі відэамаста таксама абмеркавалі канкрэтныя метадычныя распрацоўкі і практычныя рэкамендацыі па арганізацыі асветніцкай работы сярод студэнтаў і школьнікаў, выкладання факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай культуры” ў сярэдняй школе. Дасягнута дамоўленасць аб выданні сумеснага зборніка навуковых работ па разглядаемай тэматыцы.


30-05-11

Дадатковая інфармацыя