Моладзь МДПУ супраць тытуню

Моладзь МДПУ супраць тытуню

26-05-32

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сур’ёзна заклапочана праблемай тытунекурэння, асабліва сярод падлеткаў і моладзі. З мэтай канцэнтрацыі ўвагі грамадскасці да праблемы тытунекурэння, павышэння ўзроўню інфармавання насельніцтва аб згубных выніках ўжывання тытуню, якое прыводзіць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур’ёзных захворванняў, фарміравання грамадскай думкі на карысць здаровага ладу жыцця і адмаўлення ад выкарыстання тытуню, Міністэрствам аховы здароўя ініцыявана правядзенне рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню” з 11.05.2016 па 31.05.2016.

 

25 мая 2016 года першасная арганізацыя ГА “БРСМ” УА МДПУ імя І.П. Шамякіна прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”. Актывісты распаўсюджвалі на тэрыторыі, якая прылягае да ўніверсітэта, інфармацыйныя буклеты і лістоўкі аб шкодзе курэння. Студэнты ахвотна падключыліся да акцыі і з поўнай адказнасцю заверылі нас у тым, што сучасная моладзь – за здаровы лад жыцця.


26-05-3326-05-34

 

Дадатковая інфармацыя