Далучэнне да хрысціянскіх традыцый праз патрыятычнае выхаванне: відэамост з ВНУ-партнёрамі

Далучэнне да хрысціянскіх традыцый праз патрыятычнае выхаванне: відэамост з ВНУ-партнёрамі


videomost26 мая 2016 года ў рамках ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Мазыршчына: людзі, падзеі, час”, якая праводзіцца УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”, па ініцыятыве савета маладых вучоных універсітэта быў арганізаваны відэамост з ВНУ-партнёрамі на тэму “Гістарычная рэканструкцыя як сродак далучэння да хрысціянскіх традыцый патрыятычнага выхавання”.

Удзел у абмеркаванні пытанняў узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і Праваслаўнай Царквы прынялі:

 УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” (г. Мазыр, Беларусь) (Л.В. Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Т.М. Сымановіч, заг. кафедры гісторыі і МВГ; Г.В. Юдзянкова, старшыня савета маладых вучоных універсітэта, заг. аспіратуры, кандыдат філалагічных навук; А.Г. Брэль, старшы выкладчык кафедры гісторыі і МВГ, а таксама ўдзельнікі канферэнцыі з ВНУ Рэспублікі Беларусь);

 ФДБАУ ВПА “Арэнбургскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” (г. Арэнбург, Расія) (супрацоўнікі навукова-даследчай лабараторыі полідысцыплінарнага вывучэння асабовых дасягненняў дзіцяці дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту факультэта ДіПА В.А. Зебзеева, Т.А. Брэусава; навуковы кіраўнік НДЛ Т.Р. Русакова, доктар педагагічных навук, прафесар; М.М. Яфіменка, заг. кафедры філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства, доктар філасофскіх навук, прафесар, а таксама студэнты факультэта ДіПА, якія навучаюцца па профілях “Пачатковая адукацыя і замежная мова”, “Дашкольная адукацыя”);

 НАУ ВПА “Міжрэгіянальны інстытут эканомікі і права пры Міжпарламенцкай асамблеі ЕўрАЗЭС” (г. Санкт-Пецярбург, Расія) (М.Ю. Спірына, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат гістарычных навук);

 ФДБАУ ВПА “Глазаўскі педагагічны інстытут імя В.Р. Караленка” (г. Глазаў, Удмурцкая Рэспубліка, Расія) (С.Л. Логінаў, в.а. заг. кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных навук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; В.Р. Тэург-Дзій, кіраўнік аддзела адукацыі Глазаўскай Епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы г. Глазава, выкладчык дысцыплін спецыяльнасці “Тэалогія”; В.В. Макурына, дацэнт кафедры гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт; Л.І. Бялых, спецыяліст аддзела навуковай і міжнароднай дзейнасці).

У форме дыялогу ўдзельнікі расказалі аб асаблівасцях патрыятычнага выхавання ў працэсе агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, падзяліліся вопытам узаемадзеяння ўстаноў адукацыі і рэлігійных арганізацый. Усімі бакамі відэамоста было адзначана, што супрацоўніцтва Праваслаўнай Царквы і свецкіх навучальных устаноў па пытаннях духоўнага развіцця маладога пакалення дае добрыя вынікі, робіць адукацыйны працэс больш ідэалагічна абгрунтаваным, арыентаваным на агульначалавечыя каштоўнасці.

Дадатковая інфармацыя