Дыялог пакаленняў

Дыялог пакаленняў

10062016 1 1

          3 чэрвеня 2016 года Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прэзентаваў новы праект – “Дыялог пакаленняў “Кветкі Вялікай Перамогі””. У яго адкрыцці прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Качанава, Старшыня Цэнтрвыбаркама Людзія Ярмошына, палітыкі, парламентарыі, ветэраны вайны і працы, прадстаўнікі бізнесу, спорту, навукі, культуры, а таксама 150 дэлегатаў будучага Усебеларускага народнага сходу ад моладзі, якія з’ехаліся ў Мінск з усіх канцоў краіны. Наш універсітэт прадстаўляў студэнт філалагічнага факультэта Гарбачук Віктар.

       “У жывапісным месцы нашай сталіцы, Парку Перамогі, выконваліся песні ваенных гадоў, якія напоўнілі прысутных атмасферай далучанасці да Вялікай Перамогі, напоўнілі сэрцы гонарам за зямлю, на якой мы нарадзіліся, імя якой – Беларусь. Беларусь – гэта шэсць абласцей, прадстаўнікі моладзі якіх і прысутнічалі на гэтым форуме. Мне, побач з іншымі прадстаўнікамі Гомельскай вобласці, пашчасціла прыняць удзел у гэтым маштабным мерапрыемстве, якое многаму мяне навучыла. Я ганаруся тым, што мне была дадзена магчымасць прадстаўляць наш горад Мазыр, мой педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна. Мерапрыемства адбылося напярэдадні пятага Усебеларускага народнага сходу і гэта не выпадкова. Бо менавіта моладзь – будучыня краіны – і яна павінна падключацца да спраў дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і прыносіць карысць грамадству. Менавіта пагэтаму старэйшае пакаленне, якое прысутнічала на мерапрыемстве і вяло дыялог з моладдзю, дазволіла нам, моладзі, мець зносіны з імі, сапраўднымі прафесіяналамі, людьмі сваёй справы, у якіх неабходна пераймаць назапашаны вопыт. Станоўчай тэндэнцыяй з’яўляецца тое, што прадстаўнікі розных пакаленняў разам абмяркоўвалі актуальныя пытанні сучаснай Беларусі, уносілі прапановы, аргументуючы свае праекты высновамі. Праз два тыдні, магчыма, чыесьці прапановы будуць ажыццяўляцца. Нехта з нас, моладзі, якая прысутнічала на форуме, выступіць на Усебеларускім народным сходзе і данясе голас моладзі да ўсіх прысутных у зале”.

Гарбачук Віктар,
студэнт філалагічнага факультэта

 
10062016 1 2 10062016 1 3 10062016 1 4
10062016 1 5 10062016 1 6 10062016 1 7

Дадатковая інфармацыя