«Ліст Настаўніку»: конкурс літаратурна-творчых работ студэнтаў на філалагічным

«Ліст Настаўніку»: конкурс літаратурна-творчых работ студэнтаў на філалагічным

30-09На філалагічным факультэце напярэдадні Дня настаўніка адбыўся конкурс літаратурна-творчых работ студэнтаў “Ліст Настаўніку”.

Дэвіз конкурсу: “Настаўнік! Як многа стагоддзяў твая праца на зямлі квітнее!”

Мэта конкурсу: папулярызацыя і павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, стварэнне пазітыўнага іміджу настаўніка ў грамадстве; развіццё літаратурна-творчых здольнасцей студэнтаў.

Пераможцамі конкурсу сталі:

1-е месца – Койдан Марыя Пятроўна, студэнтка 1 групы 3 курса, назва работы “Дарагі мой Настаўнік!”;

2-е месца – Шырко Ганна Уладзіміраўна, студэнтка 1 групы 5 курса, назва работы “Ліст любімым настаўнікам”;

– Сцяпанава Ганна Аляксееўна, студэнтка 2 групы 2 курса, назва работы “Прысвячэнне Настаўніку”;

3-е месца – Андрэйкавец Анастасія Валер’еўна, студэнтка 1 групы 1 курса, назва работы “Добры дзень, мой першы настаўнік!”

– Койдан Таццяна Пятроўна, студэнтка 2 курса 2 групы, назва работы “Ліст настаўніку”.

Філалагічны факультэт віншуе ўдзельнікаў і ўсіх нашых любімых настаўнікаў са Святам!

З Днём настаўніка!

 

 

Дадатковая інфармацыя