З Днём настаўніка!

З Днём настаўніка!

05-10-0230 верасня 2016 года напярэдадні прафесійнага свята Дня настаўніка ва ўніверсітэце адбыўся святочны канцэрт.

З прафесійным святам калектыў павіншаваў першы прарэктар Валерый Сяргеевіч Болбас. У яго выступленні падкрэслівалася, што дзякуючы мэтанакіраванасці, вялікай стваральнай энергіі, творчаму пошуку, высокаму прафесіяналізму, уменню беражліва захоўваць закладзеныя традыцыі на працягу ўсіх гэтых гадоў калектыў універсітэта нязменна дасягае поспехаў у ажыццяўленні самых смелых планаў і ідэй.

За якасную і добрасумленную работу са студэнтамі, за актыўную работу па арганізацыі супрацоўніцтва з установамі адукацыі і ў сувязі з Днём настаўніка Граматамі ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” былі ўзнагароджаны:

05-10-03– Людміла Васільеўна Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта;

– Ірына Алегаўна Кавалевіч, старшы выкладчык кафедры англійскай мовы і методыкі выкладання замежных моў;

– Лілія Віктараўна Дорашава, старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай фізікі і прыкладной інфарматыкі.

05-10-13За пладатворную работу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў, актыўную жыццёвую пазіцыю ў выхаванні будучых спецыялістаў устаноў адукацыі была аб’яўлена ўдзячнасць:

–  Наталлі Сямёнаўне Жлудавай, старшаму выкладчыку кафедры практычнай псіхалогіі і дэфекталогіі;

–  Уладзіміру Пятровічу Дубадзелу, старшаму выкладчыку кафедры асноў будаўніцтва і методыкі выкладання будаўнічых дысцыплін;

–    Сняжане Уладзіміраўне Ігнатовіч, старшаму выкладчыку кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі.

05-10-14Сяргею Мікалаевічу Шчуру, прарэктару па выхаваўчай рабоце, аб’яўлена Удзячнасць Мазырскага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне грамадска-значных мерапрыемстваў і кампаній на тэрыторыі Мазырскага раёна. 

05-10-16Шчырыя словы віншавання прагучалі і ад гасцей свята: Любові Сцяпанаўны Клепчуковай – начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама; протаіерэя Аляксандра – старшыні аддзела па сувязях з грамадскасцю і сродкамі масавай інфармацыі Тураўскай Епархіі. 

05-10-06Калектыў таксама павіншаваў старшыня прафкама работнікаў універсітэта Фёдар Адамавіч Гаруля і падарыў свой музычны сюрпрыз. 

05-10-10Усіх педагогаў ад імя студэнтаў павіншавала стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Ілона Сініцкая, якая пажадала ўсім заставацца ў выдатнай форме і з моцным здароўем. Падзякавала нашым цудоўным педагогам за ўсё: за дабрыню, падтрымку і чуласць, за цёплыя словы і верныя парады, за добрыя пажаданні і шчырыя перажыванні, за цвёрдыя веды і веру ў поспех.

Дзень настаўніка – гэта агульнае свята, свята ўсіх пакаленняў.

Педагог – гэта чалавек, багаты душэўна і шчодры на веды. Гэта не проста прафесія, гэта – лад жыцця. Прафесія нясе ў сабе вялікую адказнасць перад дзяржавай і грамадствам.

Паважаныя педагогі! Жадаем Вам творчых поспехаў, крэатыўных ідэй. Няхай усе Вашы запаветныя мары збудуцца, а студэнты радуюць Вас новымі дасягненнямі і перамогамі! 

05-10-09 05-10-08
05-10-15 05-10-19
05-10-07 05-10-18
05-10-20 05-10-12
05-10-11 05-10-04
05-10-05 05-10-17

 

Дадатковая інфармацыя