Акцыя «У школу з "Добрым сэрцам"»

Акцыя «У школу з "Добрым сэрцам"»

З 25.08.2016 па 15.09.2016 ва ўніверсітэце праводзілася акцыя «У школу з "Добрым сэрцам"». Студэнты ўсіх факультэтаў прынялі актыўны ўдзел у зборы канцылярскіх тавараў і школьных прылад для першакласнікаў ДУА “Прудкоўская сярэдняя школа”.

28 верасня, падчас урачыстага мерапрыемства – прысвячэння ў першакласнікі, дзецям былі ўручаны ўсе сабраныя студэнтамі і закупленыя прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў падарункі, развіваючыя гульні і канцылярскія тавары.

Усе ўдзельнікі дабрачыннай акцыі атрымалі многа станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою! 

Дадатковая інфармацыя