Крыніцы народнай культуры

Крыніцы народнай культуры

07-10-02Нашай дзяржавай надаецца вялікая ўвага развіццю творчага патэнцыялу і падтрымцы студэнцкіх ініцыятыў у маладзёжным асяродку, вывучэнню культурных традыцый рэгіёна, эстэтычнаму і духоўнаму выхаванню маладога пакалення. Менавіта з гэтай мэтай і ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта па арганізацыйным і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” з 20 па 23 верасня быў арганізаваны этнаграфічны лагер “Сакрэты майстэрства”..

 

У рамках работы лагера была арганізавана этнаграфічная экспедыцыя па вёсках Жыткавіцкага раёна. У ёй прымалі ўдзел студэнты Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, студэнты МДПУ імя І.П. Шамякіна, а таксама ўсе тыя, каму было цікава паглыбіцца ў самабытную культуру і жыццё беларускага народа. Ад нашага ўніверсітэта ўдзельнікамі лагера сталі студэнты тэхнолага-біялагічнага факультэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці “Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва”, што выяўляюць схільнасць да навукова-даследчай работы і вывучэння і засваення традыцыйных народных рамёстваў Чуб Крысціна (4 курс), Чарнякова Ірына (4 курс), Грышчанка Таццяна (3 курс), Яраш Вікторыя (3 курс).

Мэтай экспедыцыі з’яўляўся пошук, збор і апрацоўка інфармацыі аб забытых народных абрадах, звычаях, традыцыях і фальклоры, якія засталіся жыць у памяці старэйшага пакалення сёлаў і вёсак Гомельшчыны, аб розных відах рамёстваў, якія працягваюць сваё жыццё, і забытых, аб іх значэнні ў жыцці беларусаў.

Для ажыццяўлення гэтай мэты групы студэнтаў былі накіраваны ў розныя вёскі Жыткавіцкага раёна, дзе ім была прадастаўлена магчымасць паназіраць за работай майстроў і правесці тэматычныя інтэрв’ю. Вывучэнне рамёстваў, традыцыйных узораў і матываў, звычаяў, якія склаліся, сутнасці і зместу традыцыйных абрадаў адбывалася ў ходзе гутарак з жыхарамі вёсак, дзякуючы чаму мы даведаліся пра забытыя прадметы, старым і ў той жа час новым для нас быце, паўсядзённым жыцці беларуса.

Студэнты нашага ўніверсітэта наведалі вёскі Пагост, Грэбень, Старажоўцы, Людзяневічы і інш. Нашай асноўнай задачай было даведацца аб такіх рамёствах, як прадзенне, ткацтва, вышыванне, вязанне, разьба па дрэве. Разам з тым, мы не трацілі магчымасць пагаварыць аб старажытных абрадах, мясцовых традыцыях, а таксама аб гістарычных і сямейных каштоўнасцях. Жыхары вёсак  былі гасціннымі, добразычлівымі і ахвотна адказвалі на нашы пытанні. Іх аповеды аказалі моцнае ўражанне на нас, а адкрытасць людзей не пакінула абыякавым нікога. У ходзе штогадовых паездак разам са старажыламі вёсак мы не толькі гутарылі, але і танцавалі, спявалі, усё больш паглыбляючыся ў культуру нашага народа.

Вярталіся мы натхнёныя, поўныя ўражанняў і новых ідэй. Сабраная інфармацыя, бясспрэчна, будзе выкарыстана ў творчай і даследчай дзейнасці, пры напісанні курсавых работ па “Дэкаратыўна-прыкладным майстэрстве”, пры праектаванні новых калекцый адзення, пры распрацоўцы сувеніраў і выставачных экспанатаў.

Экспедыцыя ў Жыткавіцкі раён дала нам магчымасць сабраць многа каштоўнай інфармацыі, зарадзіла нас пазітывам, пакінула радасныя ўспаміны, а галоўнае, паказала, якім павінен быць сапраўдны беларус, як ён павінен захоўваць традыцыі і памяць аб культуры сваіх продкаў.

07-10-01 07-10-03
07-10-04 07-10-07
07-10-05 07-10-06
07-10-08

Студентки 4 курса
Чуб Кристина, Чернякова Ирина

 

Дадатковая інфармацыя