Галоўная

Галоўная Навіны

Навагодняя дабрачынная акцыя “Святло дабрыні” для выхаванцаў Мазырскага раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Новогодняя благотворительная акция «Свет добра»

20.12.2018 у межах Рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” студэнты-валанцёры філалагічнага факультэта наведалі Мазырскі раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і прынялі ўдзел у Навагоднім агеньчыку “Дыскатэка 80-х”. Выхаванцы цэнтра і студэнты факультэта стварылі для ўсіх прысутных настрой навагодняй казкі і чараўніцтва. У зале панавала духоўная атмасфера адзінства педагогаў і дзяцей.

Навагоднія віншаванні прагучалі ад намесніка Старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Ф.Ф. Галюка, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Л.С. Клепчуковай, намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце філалагічнага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна І.Л. Судзібор, кіраўнікоў прадпрыемстваў горада.

Падрабязней...

Навучальны семінар-практыкум “Лідэрства і кіраўніцтва”

Обучающий семинар-практикум Лидерство и руководство

 19 снежня 2018 года студэнты нашага ўніверсітэта, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, прынялі ўдзел у навучальным семінары-практыкуме “Лідэрства і кіраўніцтва”, што праходзіў на базе Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, галоўны ўрач абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў Айчыннай вайны Алег Іванцоў, першы сакратар абласнога камітэта ГА “БРСМ” Ігар Завалей, старшы выкладчык факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Францыска Скарыны Людміла Гарадзецкая.

Падрабязней...

Ёлка-фэст – 2018

ЁЛКА-ФЭСТ 2018

Прыход Новага года заўсёды натхняе, абяцае многа падарункаў і прыемных эмоцый. У гэты час мы можам з палёгкай адчуць сябе героямі казкі, узгадаць дзяцінства і зноў паверыць у Дзеда Мароза і Снягурачку.

Па ініцыятыве студэнцкага самакіравання інтэрнатаў універсітэта і аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю 20 снежня адбыўся агляд-конкурс дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці “Ёлка-фэст – 2018”, у якім прынялі ўдзел самыя таленавітыя, эксцэнтрычныя і крэатыўныя студэнты, што пражываюць у інтэрнатах № 1, № 2 і № 3. Кожная каманда прэзентавала навагоднюю ёлку, прадставіла арыгінальную сюжэтна-гульнёвую праграму, прадэманстравала такім чынам свае сцэнічныя таленты і маладзёжны імпэт.

Падрабязней...

Віншуем пераможцаў завочнага тура Міжнароднай алімпіяды па вышэйшай і элементарнай матэматыцы сярод педагагічных вну і вну, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку настаўнікаў матэматыкі!

4 снежня 2018 года на базе ФДБАУ ВА “Уральскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт” (Расія, г. Екацярынбург) адбылася Міжнародная алімпіяда па вышэйшай і элементарнай матэматыцы сярод педагагічных вну і вну, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку настаўнікаў матэматыкі. Па выніках завочнага тура алімпіяды па вышэйшай матэматыцы каманда фізіка-інжынернага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў складзе Брукоўскай Анастасіі, Блоцкай Дар’і, Маскальчук Аліны, Гайкевіч Аліны заняла 1 каманднае месца. Па выніках завочнага тура алімпіяды па элементарнай матэматыцы каманда фізіка-інжынернага факультэта УА МДПУ імя І.П. Шамякіна ў складзе Вараненка Крысціны, Жук Марыны, Ларкінай Алены, Купрацэвіча Сяргея заняла 1 каманднае месца.

Падрабязней...

Універсітэцкая субота

15 снежня 2018 г. у межах асветніцка-адукацыйнага і прафарыентацыйнага праекта “Універсітэцкія суботы” кафедрай беларускай і рускай філалогіі было арганізавана і праведзена мерапрыемства “Руская мова і літаратура ў сучаснай сацыякультурнай прасторы” для абітурыентаў 2019 г. і навучэнцаў старэйшых класаў.

Праводзіла мерапрыемства кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Таццяна Мікалаеўна Чэчка. Ва “Універсітэцкай субоце” прымалі ўдзел намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Ірына Леанідаўна Судзібор і кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі Вольга Уладзіміраўна Сергушкова.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя