Галоўная

Галоўная Навіны

Вынікі Рэспубліканскай універсіяды 2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

29-3       24–26 студзеня 2019 года ў г. Магілёве праходзіла Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Гэта мерапрыемства падарыла многа яркіх момантаў спаборніцтваў, а для спартсменаў стала добрай праверкай сіл перад будучым чэмпіянатам Беларусі.

Вельмі добра выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Сярод 26 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла 8 месца. Прадстаўнікі каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Чумак Аляксандр Пятровіч і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Бараноўскі Уладзімір Мікалаевіч.

Віншуем прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў!

Падрабязней...

“100 ідэй для Беларусі”

1 лютага ў “Гомельскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі” адбыўся абласны этап рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Мазырскі раён прадставілі студэнты нашага ўніверсітэта: Тамашэвіч Максім, студэнт 3 курса 1 групы фізіка-інжынернага факультэта з праектам "Android Blog Support Team" (выдалены сэрвіс праграмнага забеспячэння смартфонаў), Мішура Дыяна, студэнтка 4 курса 2 групы факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, сумесна са студэнтам МДПЛБ Куцько Міхаілам, якія прадставілі агульнаадукацыйны праект “Зрабі правільны выбар!”. Эксперты конкурсу высока ацанілі праекты нашых студэнтаў.

Падрабязней...

Ганарымся і памятаем

18

З кожным годам усё далей і далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Для сучаснай моладзі гэта ўжо гісторыя. А для людзей сталага ўзросту – гэта пройдзены жыццёвы шлях, сыны, што загінулі, і мужы, што не вярнуліся, недапетая песня і недабудаваны дом.

17 студзеня ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня ўтварэння БССР і 75-й гадавіны вызвалення Мазыршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сакратар ПА ГА “БРСМ” універсітэта Каласоўская Ілона Мікалаеўна сумесна з актывам фізіка-інжынернага факультэта наведалі ветэрана працы, рэктара Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Н.К. Крупскай з 1983 па 1997 г. Дударэнка Уладзіміра Аляксандравіча. Ён расказаў студэнтам пра свой жыццёвы шлях, далучанасць да камсамольскай гісторыі, аб развіцці нашага ўніверсітэта ў перыяд работы рэктарам, а таксама паказаў фотаархіў сваёй маладосці.

 

Нізкі паклон вам, ветэраны!

18-2

14 студзеня – знакавы дзень для ўсіх мазыран. Роўна 75 год назад Мазыршчына была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нельга забыць, якой невымерна высокай цаной заваявана вызваленне нашай роднай зямлі. Зберагчы і перадаць будучым пакаленням памяць пра тыя падзеі – наша агульная задача.


Студэнцкі актыў інтэрната № 3 павіншаваў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Анціпава Сямёна Пятровіча з 75-годдзем вызвалення горада Мазыра. Ветэран расказаў студэнтам пра ваенныя дзеянні таго часу, аб вызваленні нашага горада.

Сямён Пятровіч Анціпаў у Мазыр пераехаў з Рэчыцы. На яго грудзях – Ордэн Айчыннай вайны, медаль “За Адвагу”, а за плячыма – дзясяткі цяжкіх крывавых баёў. І самае галоўная, агульная для ўсіх ветэранаў заваёва – Перамога над фашызмам і мірнае неба над галавой.

Падрабязней...

Святочная сустрэча студэнтаў тэхнолага-біялагічнага факультэта з дзецьмі цэнтра “Вясёлка”

26 снежня 2018 года, напярэдадні навагодніх святаў, студэнтамі тэхнолага-біялагічнага факультэта быў арганізаваны святочны навагодні канцэрт у цэнтры медыцынскай рэабілітацыі “Вясёлка”, выхаванцамі якога з’яўляюцца дзеці-інваліды і маладыя інваліды СЗ. На сродкі, сабраныя ў студэнцкіх групах, былі набытыя навагоднія падарункі. Нашы студэнты, пераапрануўшыся ў Дзеда Мароза і Снягурачку, павіншавалі дзяцей.

Удзельнікі мерапрыемства арганізавалі для дзяцей вясёлую і святочную праграму. Дзеці вадзілі карагоды, танцавалі, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы Дзеду Марозу і Снягурачцы. Спецыяльна для казачных персанажаў сваімі рукамі яны падрыхтавалі навагоднія паштоўкі. Актыўнасць, шчырасць і ўменне сябраваць дзяцей цэнтра “Вясёлка” імпанавалі сваёй чысцінёй і непасрэднасцю.

 

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя