Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large

Па выніках конкурсу Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў для маладых вучоных «Навука М 2022» да фінансавання прыняты праект НДР «Культуралагічны патэнцыял паэтанімікону беларускай філасофска-інтэлектуальнай лірыкі».
Навуковы кіраўнік праекта НДР – СЛІВЕЦ Вольга Рыгораўна, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі, кандыдат філалагічных навук. У склад навуковай группы ўвайшоў аспірант кафедры беларускай і рускай філалогіі Багдановіч Ларыса Анатольеўна.
21 лютага ва ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Штогод святкуецца ён і ў нашым універсітэце. Сёлета, у гэты дзень, дацэнты кафедры беларускай і рускай філалогіі М.М.Шаўчэнка, Л.В. Прахарэнка, Л.М. Мазуркевіч арганізавалі і правялі конкурс выразнага чытання вершаў “Жыві, мая родная мова!”, у якім ўдзельнічалі 22 студэнты 1-4 курсаў факультэта дашкольнай і пачатковай адукацыі, філалагічнага факультэта і тэхнолага-біялагічнага факультэта.
21 лютага ў рамках плана мерапрыемстваў філалагічнага факультэта, прысвечаных Году гістарычнай памяці і Міжнароднага дня роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца ў гэты дзень, на філалагічным факультэце адбыўся брэйн-рынг “Ад прадзедаў, спакон вякоў, нам засталася спадчына…”. Падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры беларускай і рускай філалогіі: дацэнт Сузько А.У. і старшы выкладчык Судзібор І.Л.
Інтэлектуальны турнір быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Мадэратарам праекта з’яўлялася дацэнт Сузько А.У. Увага студэнтаў была сканцэнтравана вакол біяграфіі народнага паэта Беларусі і яго класічнай камедыі “Паўлінка”. Ад студэнтаў патрабавалася не толькі ўважлівае прачытанне твора Янкі Купалы, але і веданне беларускай народнай культуры і традыцый. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”. Каманды першага (“Купалінкі”), другога (“Агрэст”) і чацвёртага (“Кветкі Палесся”) курсаў спаборнічалі паміж сабой у веданні купалаўскай “Паўлінкі”.
Паводле свяшчэннай традыцыі 14 студзеня, у дзень 78-й гадавіны вызвалення Мазыршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, на Кургане Славы, адбыўся ўрачысты мітынг з удзелам ветэранаў вайны і працы, кіраўніцтва горада, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, моладзі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел адміністрацыя УА МДПУ ім. І.П. Шамякіна, дэканы факультэтаў, прадстаўнікі структурных падраздзяленняў, аспіранты, магістранты, студэнты. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за Перамогу.