Вынікі Рэспубліканскай універсіяды 2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Вынікі Рэспубліканскай універсіяды 2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

29-3       24–26 студзеня 2019 года ў г. Магілёве праходзіла Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Гэта мерапрыемства падарыла многа яркіх момантаў спаборніцтваў, а для спартсменаў стала добрай праверкай сіл перад будучым чэмпіянатам Беларусі.

 

Вельмі добра выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Сярод 26 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь каманда УА МДПУ імя І.П. Шамякіна заняла 8 месца. Прадстаўнікі каманды – старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Чумак Аляксандр Пятровіч і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Бараноўскі Уладзімір Мікалаевіч.

 

Віншуем прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў!

60 м. Жанчыны

1 месца – Кацярына Жываева (МазДПУ, ФФК, 1 курс 2 група)

200 м. Жанчыны

1 месца – Кацярына Жываева (МазДПУ, ФФК, 1 курс 2 група)

400 м. Жанчыны

2 месца – Крысціна Мулярчык (МазДПУ, ФФК, 4 курс 1 група)

3 месца – Ганна Міхайлава (МазДПУ, ФФК, 4 курс 2 група)

1500 м. Мужчыны

1 месца – Павел Нябыт (МазДПУ, ФФК, з/а, 3 курс 1 група)

29-8

Павел Нябыт: “Планавалі сёння бегчы на вынік і ўсё атрымалася. Спадзяюся, што ўстанавіў асабісты рэкорд у манежы. Наступны старт – чэмпіянат свету. Буду прымаць удзел у дыстанцыях на 1500 і 3000м. Будзем бегчы хутка і змагацца за высокія месцы. Для адбору на чэмпіянат Еўропы неабходна паказаць 3:45; час, бясспрэчна, хуткі, але рэзервы яшчэ ёсць, пагэтаму будзем спрабаваць выканаць нарматыў. Сёння быў другі старт у сезоне і першы на 1500м. Сваім вынікам задаволены, усё атрымалася добра!”. Інфармацыя ўзята з сайта  http://bfla.eu/

1500м. Мужчыны

2 месца – Сяргеевіч Кірыл (МазДПУ, ФФК, 1 курс 3 група)

3000м. Мужчыны

1 месца – Лукашэвіч Іван (МазДПУ, ФФК, 1 курс 3 група)

3 месца – Сяргеевіч Кірыл (МазДПУ, ФФК, 1 курс 3 група).

Зусім хутка на гэтай арэне будзе праходзіць адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Пажадаем поспеху нашым студэнтам-спартсменам!

 

 

Дадатковая інфармацыя