Кафедра псiхалогii i спецыяльнай педагогiкi

КАТАЛОГ ВУЧЭБНЫХ ДЫСЦЫПЛІН КАФЕДРЫ ПСІХАЛОГІІ І СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ПЕДАГОГІКІ

Псіхалогія адоранасці

 (2,7 крэдыту, 100 гадзін)

Месца ў

адукацыйным працэсе

Вучэбная дысцыпліна з’яўляецца варыятыўнай (кампанент УВА) у адукацыйнай праграме І ступені па спецыяльнасці 1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»

 

Мэта, кампетэнцыі

Мэта: забяспечыць студэнтаў сістэмай тэарэтычных ведаў у галіне псіхалогіі адоранасці.

Кампетэнцыі: Акадэмічныя (АК):

Валодаць даследчыцкімі навыкамі.

Быць здольным нараджаць новыя ідэі (валодаць крэатыўнасцю).

Валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі.

Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

Асабовыя (САК):

Валодаць здольнасцю да міжасабовай камунікацыі з адоранымі дзецьмі і падлеткамі.

Валодаць навыкамі захавання здароўя.

Прафесійныя (ПК):

Ведаць асаблівасці праяўлення адоранасці, яе структуру, віды.

Ведаць біялагічныя перадумовы і псіхалагічную прыроду адоранасці.

Ведаць асаблівасці арганізацыі навучання і выхавання адораных дзяцей.

Распрацоўваць карэкцыйна-развіваючыя праграмы для адораных дзяцей.

Ажыццяўляць асветніцкую работу па спецыфіцы навучання і выхавання адораных дзяцей.

Арганізоўваць і праводзіць карэкцыйна-развіваючыя заняткі з адоранымі дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Ажыццяўляць аптымальны падбор і эфектыўна рэалізоўваць тэхналогіі выхавання адораных дзяцей.

Арганізоўваць і праводзіць выхаваўчыя мерапрыемствы з адоранымі дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Фарміраваць базавыя кампаненты культуры асобы адоранага выхаванца.

Развіваць узровень вучэбных магчымасцей адораных дзяцей дашкольнага ўзросту на аснове сістэмнай педагагічнай дыягностыкі.

Ажыццяўляць самаадукацыю і самаўдасканаленне прафесійнай дзейнасці.

Арганізоўваць цэласны педагагічны працэс з улікам сучасных адукацыйных тэхналогій і педагагічных інавацый.

Аналізаваць і ацэньваць педагагічныя з’явы і падзеі мінулага ў святле сучаснага гуманітарнага досведу.

 

Структура вучэбнай дысцыпліны (модуля)

2,7 крэдыту. Усяго 100 гадзін, з іх 56 аўдыторных: 26 гадзін лекцыйных, 30 гадзін практычных; выніковая форма кантролю  – экзамен

 

Змест (кароткае апісанне) дысцыпліны (модуля)

Метады і формы арганізацыі вучэбнага працэсу

Формы кантролю і ацэнкі

Тэма 1. Уводзіны ў псіхалогію адоранасці. Паняцце адоранасці ў сучаснай псіхалогіі.

Тэма 2. Агульная адоранасць: паняцце і структура

Тэма 3. Спецыяльная адоранасць: віды, дыягностыка, развіццё

Тэма 4. Асабовы і ўзроставы аспекты адоранасці

Тэма 5. Метады дыягностыкі адоранасці

Тэма 6. Асаблівасці арганізацыі навучання і выхавання адораных дзяцей.

Тэма 7. Натуральна-навуковы падыход да праблемы адоранасці.

Метады:

 праблемнага навучання, часткова-пошукавы, даследчы, рэпрадуктыўны

Формы:

франтальная групавая, парная, індывідуальная

1. экзамен

 

 

 

 

 


Псіхалогія

(7,2 крэдыту, 260 гадзін)

Месца ў

адукацыйным працэсе

Вучэбная дысцыпліна з’яўляецца асноўнай (дзяржаўны кампанент) у адукацыйнай праграме І ступені па спецыяльнасці 1-01 01 01 «Дашкольная адукацыя»

 

Мэта, кампетэнцыі

Мэта: фарміраваць у студэнтаў сістэмы ведаў, уяўленняў аб сутнасці, будове, заканамернасцях развіцця псіхікі чалавека, умовах і фактарах фарміравання асабовых якасцей; развіццё ўмення аналізаваць пазнаваўчую дзейнасць,  асаблівасці асобы навучэнцаў у сацыяльным кантэксце як асновы прафесійнай і сацыяльна-асабовай кампетэнцыі; фарміраванне псіхалагічнай культуры, прафесійнай свядомасці і самасвядомасці будучых педагогаў.

Кампетэнцыі:

Акадэмічныя (АК):

умець выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

валодаць даследчыцкімі навыкамі;

валодаць метадамі навукова-педагагічнага даследавання;

умець працаваць самастойна;

валодаць навыкамі вуснай і пісьмовай камунікацыі;

умець рэгуляваць адукацыйныя адносіны і ўзаемадзеянні ў педагагічным працэсе.

Асабовыя (САК):

валодаць здольнасцю да міжасабовых камунікацый;

умець працаваць у камандзе;

быць здольным да ажыццяўлення самаадукацыі і самаўдасканалення прафесійнай дзейнасці;

быць здольным да рэалізацыі каштоўнасна-арыентацыйнай дзейнасці.

Прафесійныя (ПК):

кіраваць вучэбна-пазнаваўчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту;

эфектыўна рэалізоўваць выхаваўчую дзейнасць;

папярэджваць і пераадольваць парушэнні ў працэсах сацыялізацыі дзяцей дашкольнага ўзросту;

ажыццяўляць прафілактыку парушэнняў у развіцці эмацыйнай сферы і сферы паводзінаў дзяцей дашкольнага ўзросту;

папярэджваць і пераадольваць непаспяховасць навучэнцаў;

фармуляваць адукацыйныя і выхаваўчыя мэты;

ацэньваць вучэбныя дасягненні дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама ўзроўні іх выхаванасці і развіцця;

ажыццяўляць самаадукацыю і самаўдасканаленне прафесійнай дзейнасці.

 

Структура вучэбнай дысцыпліны (модуля)

7,2 крэдыту. Усяго 260 гадзін, з іх 128 аўдыторных: 60 гадзін лекцыйных і 6 гадзін лабараторных заняткаў; 62 гадзіны семінараў. Выніковая форма кантролю – экзамен.

 

Змест (кароткае апісанне) дысцыпліны (модуля)

Метады і формы арганізацыі вучэбнага працэсу

Формы кантролю і ацэнкі

Прадмет і метады псіхалогіі. Развіццё псіхікі. Свядомасць. Дзейнасць. Пазнаваўчыя працэсы. Маўленне. Эмоцыі і пачуцці. Воля. Індывідуальна-тыпалагічныя ўласцівасці.  Сацыяльна-псіхалагічная характарыстыка групы. Зносіны. Міжасабовыя адносіны. Канфлікты. Асоба і яе структура. Асноўныя тэорыі развіцця псіхікі ў антагенезе. Псіхічнае развіццё чалавека ў дашкольным і школьным узросце. Псіхалагічная характарыстыка навучання і вучэння. Псіхалогія выхавання і самавыхавання. Псіхалогія педагагічнай дзейнасці і асобы настаўніка. Зносіны і ўзаемадзеянне суб’ектаў адукацыйнай сістэмы.

Метады:

 праблемнага навучання, часткова-пошукавы, даследчы, рэпрадуктыўны

Формы:

франтальная групавая, парная, індывідуальная

1. экзамен

 

 

 

 

 


Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей з АПФР

(1,7 крэдыту, 62 гадзіны)

Месца ў

адукацыйным працэсе

Вучэбная дысцыпліна з’яўляецца варыятыўнай (кампанент УВА, дысцыпліны па выбары студэнта) у адукацыйнай праграме І ступені па спецыяльнасці 1-03 03 01 “Лагапедыя”

 

Мэта, кампетэнцыі

Мэта: фарміраванне ў студэнтаў сістэмы ведаў пра асаблівасці псіхолага-педагагічнага суправаджэння асоб з АПФР.

Ведаць:

прадмет, змест псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з АПФР;

прынцыпы ўзаемадзеяння школы і сям’і ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі;

асяродкавыя рэсурсы навучання і выхавання навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Умець:

вызначаць магчымасць псіхалагічных і педагагічных уздзеянняў карэкцыі асаблівасцей псіхічнага развіцця 

 

Структура вучэбнай дысцыпліны (модуля)

1,7 крэдыту. Усяго 62 гадзіны, з іх 40 аўдыторных: 20 гадзін лекцый, 20 гадзін практычных заняткаў, выніковая форма кантролю – экзамен

 

Змест (кароткае апісанне) дысцыпліны (модуля)

Метады і формы арганізацыі вучэбнага працэсу

Формы кантролю і ацэнкі

Паняцце псіхолага-педагагічнага суправаджэння.

Інтэграванае навучанне як псіхолага-педагагічная праблема. Сацыяльнае развіццё дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзяцей ва ўмовах інтэграванага навучання. Партнёрства школы і сям’і ва ўмовах адукацыйнай інтэграцыі. Работа настаўніка-дэфектолага ў рамках псіхолага-педагагічнага суправаджэння навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў класах інтэграванага навучання.

Асяродкавыя рэсурсы навучання і выхавання навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Прафесійная кампетэнтнасць педагога інклюзіўнай адукацыі.

Метады:

 праблемнага навучання, часткова-пошукавы, даследчы, рэпрадуктыўны

Формы:

франтальная групавая, парная, індывідуальная

1. Экзамен

 

 

 

 

 


Тэорыя і практыка спецыяльнай адукацыі

(1,6 крэдыту, 58 гадзін)

Месца ў адукацыйным працэсе

Вучэбная дысцыпліна з’яўляецца варыятыўнай (кампанент УВА) у адукацыйнай праграме І ступені па спецыяльнасці 1-03 03 01 “Лагапедыя”

 

Цель, компетенции

Мэта вывучэння дысцыпліны “Тэорыя і практыка спецыяльнай адукацыі” – фарміраванне ў студэнтаў першасных уяўленняў пра спецыфіку навучання і выхавання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, стварэнні спецыяльных умоў іх адукацыі, пра арганізацыю і змест карэкцыйна-педагагічнай работы ва ўстановах спецыяльнай адукацыі, ва ўстановах асноўнай адукацыі, якія рэалізуюць мадэлі інтэграванага навучання і выхавання.

Акадэмічныя (АК):

умець ажыццяўляць інфармацыйны пошук і аналіз навуковай літаратуры па праблеме аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з АПФР;

валодаць міждысцыплінарным падыходам пры рашэнні праблем навучання і выхавання дзяцей з АПФР.

Сацыяльна-асабовыя (САК):

ведаць міжнародныя стандарты абароны правоў дзіцяці і заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сістэме аказання псіхолага-педагагічнай дапамогі дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

валодаць здольнасцю да міжасабовай камунікацыі;

быць здольным ажыццяўляць самаадукацыю і ўдасканальваць прафесійную дзейнасць.

Прафесійныя (ПК):

ведаць асноўныя задачы, накірункі, прынцыпы спецыяльнай адукацыі;

ведаць прычыны розных адхіленняў у псіхафізічным развіцці і ўмець ажыццяўляць іх прафілактыку;

умець наладжваць кантакты з дзецьмі з выкарыстаннем розных даступных для іх сродкаў камунікацыі;

ведаць агульныя і спецыфічныя заканамернасці развіцця дзяцей з АПФР;

ведаць асаблівыя адукацыйныя патрэбы асоб з рознымі асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

ведаць сучасныя падыходы да арганізацыі і зместу карэкцыйна-педагагічнай работы. 

 

Структура вучэбнай дысцыпліны (модуля)

1,6 крэдыту. Усяго 58 гадзін, з іх 34 аўдыторных: 20 гадзін лекцый, 14 гадзін практычных заняткаў; выніковая форма кантролю – залік.

 

Змест (кароткае апісанне) дысцыпліны (модуля)

Метады і формы арганізацыі вучэбнага працэсу

Формы кантролю і ацэнкі

Тэма 1. Псіхолага-педагагічная характарыстыка дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Тэма 2. Сучасныя тэндэнцыі развіцця адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця: інтэграцыя, інклюзія 

Тэма 3. Нарматыўныя прававыя і навукова-метадалагічныя асновы арганізацыі спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Тэма 4. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі

Тэма 5. Метадычныя асновы сацыяльнага ўключэння дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі

 Тэма 6. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне інтэграванага навучання і выхавання

Тэма 7. Узаемадзеянне педагогаў і бацькоў ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання і інклюзіўнай адукацыі

Метады:

праблемнага навучання, часткова-пошукавы, даследчы, рэпрадуктыўны

Формы:

франтальная групавая, парная, індывідуальная

1. залік

 

 

 

 

 


Псіхалогія сучаснай сям’і

 (1,7 крэдыту, 62 гадзіны)

Месца ў адукацыйным працэсе

Вучэбная дысцыпліна з’яўляецца варыятыўнай (кампанент УВА, дысцыпліна па выбары студэнта) у адукацыйнай праграме І ступені па спецыяльнасці 1-03 03 01 “Лагапедыя”

 

Мэта, кампетэнцыі

Мэта курса заключаецца ў авалодванні студэнтамі тэорыяй і практыкай работы з дзецьмі і дарослымі па аказанні псіхалагічнай дапамогі  сям’і.

Студэнты павінны ведаць:

– характарыстыкі сям’і як сістэмы;

– структурна-дынамічныя і функцыянальна-тыпалагічныя кампаненты сям’і;

– агульныя і ўзроставыя параметры псіхасацыяльнага развіцця асобы ў сям’і;

– кампазіцыйную будову псіхалогіі  шлюбных і дзіцяча-бацькоўскіх адносінаў.

Умець:

– аказваць дапамогу сям’і па выхаванні дзяцей і падрыхтоўцы моладзі да сямейнага жыцця;

– аказваць псіхалагічную дапамогу сям’і ў перыяд ненарматыўных крызісаў;

– арганізаваць пазітыўнае ўзаемадзеянне псіхалагічнай службы ўстановы адукацыі і праблемнай сям’і.

 

Структура вучэбнай дысцыпліны (модуля)

1, 7 крэдыту. Усяго 62 гадзіны, з іх 36 аўдыторных: 12 гадзін лекцый і 10 гадзін лабараторных, 14 гадзін практычных заняткаў; выніковая форма кантролю – залік.

 

Змест (кароткае апісанне) дысцыпліны (модуля)

Метады і формы арганізацыі вучэбнага працэсу

Формы кантролю і ацэнкі

Прадмет і задачы псіхалогіі сям’і. Культурна-гістарычная прырода шлюбу і сям’і. Шлюб як псіхалагічныя адносіны.  Сям’я як сацыяльна-інтэграваная шматузроўневая сістэма міжасабовых зносінаў. Гістарычны аналіз форм шлюбу і сям’і. Тэндэнцыі развіцця сучаснай сям’і. Функцыі і структура сучаснай сям’і. Паняцце сямейнай гісторыі. Жыццёвы цыкл і жыццёвы шлях сям’і. Псіхалагічныя тэорыі сям’і. Сям’я як цэласная сістэма. Псіхалагічныя заканамернасці выбару шлюбнага партнёра. Каханне ў шлюбных адносінах. Фактары паспяховасці шлюбу. Задаволенасць шлюбам. Стабільнасць і паспяховасць сям’і. Сямейныя канфлікты. Ненарматыўныя крызісы сям’і. Шлюбная здрада. Псіхалогія разводу. Няпоўная сям’я. Паўторны шлюб. Дзіцяча-бацькоўскія адносіны ў сям’і. Сям’я як інстытут сацыялізацыі дзіцяці. Дыягностыка міжасабовых адносінаў у сям’і.

Метады:

праблемнага навучання, часткова-пошукавы, даследчы, рэпрадуктыўны

Формы:

франтальная групавая, парная, індывідуальная

1. залік

 

 

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя