Рэктар

Рэктар

Наўныка Валерый Мікалаевіч

кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

 

НАЎНЫКА Валерый Мікалаевіч у 2003 годзе выдатна скончыў навучанне ў “Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце”. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук у 2008 годзе, а ў 2011 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Фізіка”. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраўніцтва сацыяльнай сферай” (2018).

Сваю працоўную дзейнасць Валерый Мікалаевіч пачаў у 2003 годзе на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка ў Рэспубліканскім навукова-даследчым унітарным прадпрыемстве “Інстытут радыялогіі”. Пасля заканчэння аспірантуры з 2006 года працаваў ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна на пасадзе асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры тэарэтычнай фізікі. У 2009–2010 гг. кіраваў навукова-даследчым сектарам.

Валерый Мікалаевіч працаваў на пасадзе дэкана факультэта тэхналогіі з 2010 па 2016 гг. За гэты час былі распрацаваны адукацыйныя стандарты і тыпавыя вучэбныя планы па групе спецыяльнасцей “Працоўнае навучанне” для ўстаноў вышэйшай адукацыі. Атрыманы дазвол на падрыхтоўку спецыялістаў па сямі новых спецыяльнасцях.

З 2016 па 2018 год В.М. Наўныка – прарэктар па навуковай рабоце УА МДПУ імя І.П. Шамякіна. Вялікую ўвагу надаваў рабоце з таленавітай моладдзю і заахвочванню студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці. Для апрабацыі і ўкаранення навуковых распрацовак вучоных і студэнтаў універсітэта садзейнічаў адкрыццю Цэнтра педагагічных тэхналогій.

В.М. Наўныка паспяхова спалучае адміністратыўную работу з педагагічнай і навуковай дзейнасцю. З’яўляецца аўтарам больш 50 навуковых работ у галіне галаграфіі і оптыкі крысталаў. Прымаў удзел у выкананні 10 дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў і праектаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Дасягненні В.М. Наўныка былі адзначаны Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Удзячнасцю Мазырскага раённага выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Мазырскага раённага Савета дэпутатаў. У 2016 годзе Валерыю Мікалаевічу аб’яўлена ўдзячнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 14 лістапада 2018 года – рэктар УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

 

Кантактная інфармацыя:

E-mail:       Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.  

Тэл.прац.: 8 0236 23-62-16 (рэктар)

8 0236 23-59-14 (прыёмная)

 

 

Дадатковая інфармацыя