Галоўная

Галоўная Навіны

Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў-філолагаў з ліку замежных грамадзян

20-3        19 лютага 2019 года на філалагічным факультэце ў рамках цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна, была праведзена Алімпіяда па рускай мове для студэнтаў з ліку замежных грамадзян.

На адкрыцці алімпіяды з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Т.М. Чэчка і кіраўнік Цэнтра русістыкі С.Б. Кураш. У журы былі запрошаны начальнік аддзела міжнародных сувязей В.А. Дубадзел, дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі А.У. Сузько і старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай філалогіі М.Г. Лобан.

 

Падрабязней...

Усебеларуская студэнцкая лыжня – 2019

  16 лютага 2019 г. на лыжаролернай трасе ў г. Мінску адбылася Усебеларуская студэнцкая лыжня.

    Студэнты факультэта фізічнай культуры – Марціновіч Юлія, Збароўская Юлія, Чымірка Лізавета, Содзель Яніна, Некраш Аляксандр, Арда Ігар, Мазуркевіч Руслан, Пугач Андрэй – прынялі ўдзел у наступных відах праграмы:

  •    біятлонная эстафета (4 па 3,6 км з двума агнявымі рубяжамі);
  •     лыжная эстафета (2, 4 км 2 дзяўчыны + 2 юнакі).

У масавым забегу сярод прафесарска-выкладчыцкага складу вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання Дайняк Юрый Пятровіч і старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спартыўных дысцыплін Дайняк Ігар Пятровіч.

     Усяго ў мерапрыемстве прыняў удзел 371 студэнт з 49 вышэйшых навучальных устаноў, а таксама выкладчыкі, супрацоўнікі, кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

18-2       Штогадова 15 лютага згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 у нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 2019 год знамянальны тым, што ў гэтым годзе спаўняецца 30 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У сувязі з гэтым ва ўстанове адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна” адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай памятнай даты.

13 лютага студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах універсітэта, наведалі кінатэатр “Мір”, дзе сустрэліся з непасрэдным удзельнікам ваенных дзеянняў у Афганістане, воінам-інтэрнацыяналістам Сайкоўскім Ігарам Георгіевічам. Сустрэча скончылася праглядам дакументальнага фільма “Барвовая рака”, у якім апавядалася пра падзеі тых часоў.

Падрабязней...

Метадычны семінар “Аптымізацыя прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп)”

14.02.2019 ва УА МДПУ імя І.П. Шамякіна адбыўся метадычны семінар “Аптымізацыя прафарыентацыйнай работы з навучэнцамі педагагічных класаў (груп)”, падрыхтаваны Цэнтрам педагагічных тэхналогій і кафедрай педагогікі і псіхалогіі.

ВУ рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з г. Мазыра, г. Калінкавічы, г. Рэчыца, г. Хойнікі, г. Ельска, а таксама ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мазырскага раёна. У ліку ўдзельнікаў былі педагогі сацыяльныя, педагогі-псіхолагі, педагогі, якія выкладаюць курс “Уводзіны ў педагагічную прафесію” для навучэнцаў педагагічных класаў (груп). З боку ўніверсітэта ў рабоце семінара прымалі ўдзел дэканы факультэтаў і загадчыкі кафедр.

Падрабязней...

Мерапрыемства «Жывая памяць», прымеркаванае да 30-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана

14 лютага 2019 года напярэдадні значнай падзеі, 30-годдзя з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, студэнты 1 курса факультэта фізічнай культуры, куратары 1 курса, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Нічыпорка Н.М. прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Жывая памяць”.

Мэта мерапрыемства – выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў студэнцкай моладзі, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, захаванне памятных традыцый, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя