Галоўная

Галоўная Навіны

Містар Універсітэт – 2019

25-1-1      21 сакавіка 2019 года ва ўніверсітэце адбыўся конкурс “Містар Універсітэт – 2019”.

На працягу цэлага месяца ўдзельнікі рыхтаваліся, каб выйсці на сцэну і паказаць гледачам, якім павінен быць вобраз сапраўднай мужчынскай прыгажосці. Прадстаўнікі 5 факультэтаў універсітэта змагаліся за ганаровы тытул "Містар Універсітэт – 2019" і пераадольвалі іспыты 4 конкурсаў: “Джэнтльмен”, “Патрыёт”, “Добры моладзец”, “Творчы конкурс”, а таксама змагаліся за прыз глядацкіх сімпатый (анлайн-галасаванне). Увесь вечар студэнты дэманстравалі свае творчыя здольнасці, эрудыцыю, абаяльнасць, знаходлівасць і ўменне трымацца на сцэне.

Падрабязней...

Навукова-метадычны семінар “Адраджэнне беларускіх народных рамёстваў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”

25-01

21.03.2019 Цэнтрам педагагічных тэхналогій, кафедрай педагогікі і псіхалогіі быў арганізаваны навукова-метадычны семінар, прысвечаны Году малой радзімы, “Адраджэнне беларускіх народных рамёстваў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі г. Мазыра і г. Калінкавічы, а таксама спецыялісты Мазырскай фабрыкі мастацкіх вырабаў, якая арганізавала ў межах семінара цудоўную выставу.

Падрабязней...

Педагагічная практыка студэнтаў 4 курса тэхнолага-біялагічнага факультэта на базе СШ № 9 г. Мазыра

З 14 студзеня па 10 сакавіка 2019 года студэнты чацвёртага курса тэхнолага-біялагічнага факультэта Кліменка А.Ф., Канопліч В.С., Цярэшчанка А.А. і Цыза А.А. праходзілі педагагічную практыку ў сярэдняй школе № 9 г. Мазыра, у ходзе якой яны пазналі і ацанілі ступень сваёй падрыхтаванасці да самастойнай работы ў школе, імкнуліся зразумець сутнасць педагагічнай працы, набылі вопыт, неабходны для асэнсавання сваёй будучай прафесіі і падрыхтоўкі да творчай работы ў якасці настаўніка абслугоўваючай працы і выяўленчага мастацтва.

Педагагічная практыка, уяўляючы сабой складнік вучэбна-выхаваўчага працэсу і вядучае звяно ў сістэме ўзбраення будучага настаўніка абслугоўваючай працы прафесійнымі ўменнямі і навыкамі, разам з тым з’яўляецца і важнай формай мэтанакіраванай творчай дзейнасці, у якой з найбольшай сілай праяўляецца пазнаваўчая актыўнасць студэнта.

 

Падрабязней...

Уручэнне дыпломаў аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў

16 сакавіка 2019 года на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выпуску слухачоў спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Дашкольная адукацыя”. Дыпломы аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі былі ўручаны 37 слухачам. Выпускнікі падзяліліся сваімі станоўчымі ўражаннямі ад вучобы, адзначылі значнасць для прафесійнай дзейнасці атрыманых ведаў і ўменняў. З заканчэннем навучання іх павіншавалі выкладчыкі ўніверсітэта і дэкан факультэта Кошман П.Р.

Мы жадаем нашым выпускнікам кар’ернага росту і паспяховага выкарыстання атрыманых ведаў у сваёй практычнай дзейнасці! Спадзяемся, што вы будзеце з цяплом узгадваць вучобу ў нашым універсітэце!

Дэканат факультэта павышэння кваліфікацыі і

перападрыхтоўкі

Падрабязней...

Вучэбна-метадычны семінар “Шлях у навуку” на фізіка-інжынерным факультэце

18-01  11 сакавіка 2019 года на фізіка-інжынерным факультэце адбыўся вучэбна-метадычны семінар “Шлях у навуку” для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мазыра, якія плануюць прыняць удзел у ІІ Палескім адукацыйным і навуковым форуме, прысвечаным 75-годдзю УА МДПУ імя І.П. Шамякіна.

Дакладчыкі расказалі пра магчымасці і асаблівасці далучэння да цікавага свету навуковых даследаванняў і адкрыццяў у розных галінах. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі Л.А. Іваненка пазнаёміла з перспектыўнымі накірункамі даследчай дзейнасці школьнікаў па матэматыцы, са структурай, зместам, асаблівасцямі афармлення навуковай работы. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры фізікі і матэматыкі А.М. Аўсіюк расказала аб арганізацыі даследчай дзейнасці навучэнцаў пры вывучэнні фізікі.

Падрабязней...

Дадатковая інфармацыя